Грамадства44

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

44-гадовы палкоўнік Андрэй Жэмайтук — былы ахоўнік Аляксандра Лукашэнкі — пасля адстаўкі з органаў працаваў у «Газпром трансгаз Беларусь».

Андрэй Жэмайтук

Пра крымінальны пераслед палкоўніка Андрэя Жэмайтука, экс-начальніка ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС, стала вядома толькі цяпер, калі гэты самы пераслед сканчаецца.

Аказваецца, Жэмайтук быў прысуджаны да пазбаўлення свабоды — але з адтэрміноўкай. 20 студзеня 2025 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска пройдзе пасяджэнне, на якім Жэмайтука збіраюцца цалкам пазбавіць пакарання.

Чым адметны гэты чалавек?

У сярэдзіне 2000-х ён быў ахоўнікам Аляксандра Лукашэнкі. «Белпол» пацвердзіў, што як мінімум з 2003 да 2007 года Жэмайтук быў супрацоўнікам в/ч 01549, якая і ўяўляе сабой Службу бяспекі прэзідэнта.

Андрэй Жэмайтук (злева) уручае ўзнагароду. Фота: mogilev.ohrana.gov.by

З верасня 2013 года да мая 2021 года ён узначальваў упраўленне Дэпартамента аховы МУС па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў замежных дзяржаў. Як вынікае з назвы, яго супрацоўнікі працуюць пры пасольствах і консульствах.

Па стане на восень 2021 Жэмайтук ужо ўладкаваўся ў «Газпром трансгаз Беларусь». На гэтым хлебным месцы адстаўны сілавік быў пазначаны як кантактная асоба па пытаннях афармлення заявак на ўдзел у маркетынгавых даследаваннях.

Дагэтуль незразумела, за што на Жэмайтука завялі крымінальную справу — за Дэпартамент аховы МУС, за «Газпром трансгаз Беларусь» ці за штосьці побытавае, не звязанае з працай.

Беларускае заканадаўства прадугледжвае магчымасць адтэрміноўкі пакарання ў большасці выпадкаў. Крытэрый просты, але вельмі размыты — «калі суд палічыць, што мэты крымінальнай адказнасці могуць быць дасягнуты без адбывання пакарання».

Аднак суды вельмі рэдка выкарыстоўваюць гэты механізм.

За апошні час вядома хіба што пра некалькі выпадкаў, калі ў Брэсцкай вобласці маладыя мамы за ўдзел у пратэстах-2020 атрымлівалі пакаранне з адтэрміноўкай.

Калі за час адтэрміноўкі ў чалавека не было спагнанняў, то ён звычайна вызваляецца ад пакарання цалкам. 

Каментары4

  • 1
    08.01.2025
    Мдя, портетец весьма лаконично повествует о внутреннем мире даного типа, причем он явно схож с портретами из серии "их разыскивает милиция"..
  • даведка
    08.01.2025
    Сотрудники этого управления не только охраняют, но и помогают следить за ними.
  • Тэкля
    08.01.2025
    Гэта афіцэры так выглядаюць?! Згорбленыя ў тры пагібелі ў маладым узросце

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч25

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч заклікаў не дапускаць да выбараў «здраднікаў» і «пятую калону»6

«Чорны» археолаг заявіў, што гэта ён знайшоў скарб вялікіх князёў у Кафедральным саборы — скандал у Вільні5

Меркаваны біёграф Ілана Маска лічыць, што мільярдэр уяўляе небяспеку для ўсяго свету8

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША23

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч25

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Васілевіч

Галоўнае
Усе навіны →