Прэм’ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксэн у адказ на словы абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра Грэнландыю заявіла, што Вашынгтон з’яўляецца «самым важным і найбліжэйшым саюзнікам Даніі». Пра гэта яна сказала TV 2.
Паводле слоў Фрэдэрыксэн, яна не лічыць, што Злучаныя Штаты будуць выкарыстоўваць ваенную ці эканамічную моц, каб дамагчыся кантролю над Грэнландыяй. «Я не магу ўявіць сабе, што мы акажамся ў такой сітуацыі», — сказала прэм’ер.
Кіраўнік урада падкрэсліла, што не хоча гандлёвай вайны са ЗША. «Я думаю, што мы павінны працягваць размаўляць адно з адным і рабіць гэта належным чынам», — адзначыла яна.
Паводле яе слоў, тое, што ў ЗША расце цікавасць да Грэнландыі, — гэта добра, але гэта павінна адбывацца з павагай да жыхароў вострава.
Трамп прапанаваў Даніі саступіць Грэнландыю. «У вас там каля 45 000 чалавек. Людзі нават не ведаюць, ці ёсць у Даніі законныя правы на Грэнландыю, але калі яны ёсць, то Данія павінна адмовіцца ад іх, бо Грэнландыя патрэбная нам для забеспячэння нацыянальнай бяспекі», — заявіў ён журналістам у сваёй рэзідэнцыі ў Мар-а-Лага.
Рэспубліканец прыгразіў увесці пошліны супраць Даніі, калі тая будзе перашкаджаць незалежнасці Грэнландыі ці яе далучэнню да ЗША.
Каментары
гучыць, як - цьху, якая мелач
Калі сур'ёзна, усё гэта сумна. Адказ прэм'ера Даніі на плявузганні Трампа вельмі годны (але толькі годнасці ў сучасных умовах недастаткова, на жаль).