МЗС Польшчы падрыхтавала праект змяненняў у правілы выдачы віз, які хутка будзе накіраваны ў Сейм, паведамляе Польскае радыё.
Намесніца міністра замежных спраў Хенрыка Масціцка-Дэндыс патлумачыла, што новыя правілы прызначаны для ўзмацнення кантролю над працэсам выдачы віз: «З студзеня мінулага года мы працуем над тым, каб аднавіць кантроль за ўездам замежнікаў у Польшчу. Мы павінны ведаць, хто і з якой мэтай атрымлівае польскую візу, каб польская віза перастала быць самым простым спосабам легалізацыі знаходжання ў Шэнгенскай зоне, як гэта было ў папярэднія гады».
У 2020—2023 гадах Польшча выдала 47 працэнтаў усіх віз у Шэнгенскай зоне.
Хенрыка Масціцка-Дэндыс дадала, што на дадзены момант выкананне працэдур выдачы віз значна палепшана, а ў снежні ўрад прыняў пакет з чатырох законаў па гэтым пытанні.
Каментары