У міліцыю звярнуўся кіроўца аўтобуса, які паведаміў, што невядомы мужчына разбіў шкло ў транспартным сродку і ўцёк.
40-гадовага мужчыну хутка затрымалі, паведамляе сталічная міліцыя.
Затрыманы растлумачыў, што кіраваў асабістым аўтамабілем і хацеў перастроіцца ў іншую паласу, але кіроўца аўтобуса не даў яму такой магчымасці. Тады фігурант паехаў за грамадскім транспартам да прыпынку, выйшаў з машыны і разбіў шкло ў аўтобусе кулаком, пасля чаго з'ехаў.
Вядома, што прычыненая шкода склала каля 200 рублёў.
Заведзена крымінальная справа за хуліганства.
Каментары