У Акадэміі навук складаюць спіс тых, каму дазволяць выходзіць у інтэрнэт
А акадэмікаў, якія пастаянна жывуць за мяжой, могуць пазбавіць звання.
Вядомы вучоны-хімік Сяргей Бесараб апублікаваў у сваім тэлеграм-канале фрагмент дакумента пад назвай «Пратакол даручэнняў, дадзеных Старшынёй Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Гусаковым У. Р. 2 верасня 2024 г.»
Змест даручэнняў уражвае. Так, пунктам 3 прадпісваецца «падрыхтаваць спіс супрацоўнікаў апарата НАН Беларусі на права выхаду ў сетку Інтэрнэт». Таксама вызначыцца з тым, хто з супрацоўнікаў дастойны гэтага права, прадпісваецца кіраўнікам арганізацый НАНБ.
Дырэктару НПЦ па матэрыялазнаўстве даручана правесці ў сваёй установе мабілізацыю супрацоўнікаў, скіраваную на «актывізацыю працы па стварэнні батарэй для электрамабіля».
Ёсць сярод даручэнняў адно і рэпрэсіўнага характару. Ім прадпісваецца распрацаваць праект дапаўненняў у Статут НАНБ, якія далі б магчымасць пазбаўляць званняў акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, якія «пастаянна жывуць за мяжой і (ці) вядуць дзейнасць, скіраваную супраць Рэспублікі Беларусь і Акадэміі навук Беларусі».
Кіраўнік Акадэміі навук прыдумаў паняцце «беларускі свет» і патлумачыў, што гэта такое
Кіраўнік Акадэміі навук заявіў, што Лукашэнка мог бы прэтэндаваць на Нобелеўскую прэмію
«Мае знаёмыя робяць у Акадэміі разлікі для расійскіх ракет». Што адбываецца з беларускай навукай
Вядомы хімік склаў партрэт рэпрэсаванага навукоўца. Некаторыя высновы нечаканыя
Навуковец патлумачыў феномен рэжыму і ацаніў страты беларускай навукі за час кіравання Лукашэнкі
Каментары
А. Несмиян .