Грамадства1010

Навуковец патлумачыў феномен рэжыму і ацаніў страты беларускай навукі за час кіравання Лукашэнкі

Хімік Сяргей Бесараб разважае, у якім стане беларуская навука, чаму студэнтаў-гуманітарыяў баяцца меней і чым можна «паламаць» рэжым Лукашэнкі.

Гусакоў паказвае Лукашэнку лыжы, зробленыя ў Целяханах, 2022 год. Фота: сайт Лукашэнкі

«Цяперашні беларускі навуковец — фактычна рамеснік»

Сяргей Бесараб мяркуе, што адукацыйны і кадравы патэнцыял беларускай навукі доўгі час трымаўся на тым, што засталося па развале Савецкага Саюза, і цяпер усё гэта «бязглузда растрачана». Навуковых школ не засталося, пасведчанні член-карэспандэнтаў, бывае, атрымоўваюць людзі, у якіх няма ніводнага абароненага аспіранта.

Выбітныя навукоўцы эмігруюць, хтосьці становіцца незалежным даследчыкам, перавучваецца ці мяняе прафесію. У навуцы пераважна засталіся тыя, хто не можа знайсці сабе месца ў іншых кірунках, не ведае замежных моў і не хоча мяняць звычайны лад жыцця.

Сяргей Бесараб. Фота: фэйсбук Бесараба

Паводле Бесараба, тыповы цяперашні навуковец — гэта маленькі чалавек, фактычна рамеснік, які не хоча ведаць, што адбываецца па-за яго кабінетам.

Ён прыкрываецца счарсцвелымі наратывамі прапаганды: «Навука па-за палітыкай» і «Наша справа — навука». Адзінае яго жаданне, каб працягнулі кантракт: «грошы невялікія, але і праца не пыльная».

«Гэта самая шматлікая група цяперашніх навукоўцаў. Найчасцей у навукова-даследчыя інстытуты кожны з іх трапіў па размеркаванні, а пазней уцягнуўся. Асобная падкатэгорыя — тыя, каго трымае арэнднае жытло. Яны спадзяюцца, што можа дазволяць яго выкупіць, як вайскоўцам. Ці вераць у абяцанкі кар'ернага росту і магчымасць абараніць дысертацыю», — дзеліцца сваімі назіраннямі Бесараб. 

«Партыйная наменклатура» і адміністрацыйныя супрацоўнікі — яшчэ адзін сегмент у беларускай навуцы, працягвае ён. Для іх няма розніцы, што робіцца навокал, таму што яны ўпэўнены: ніякая ўлада іх навуковыя ступені і званні не забярэ, бо ёй будзе патрэбная адміністрацыя.

Паводле Бесараба, некаторыя яго калегі спадзяюцца на супрацоўніцтва і фінансаванне Расіяй, нават калі давядзецца выконваць «ваенны заказ». Калі не будзе расійскага фінансавання, нешта можа прыйсці ад Кітая, Туркменістана, Узбекістана, Манголіі, Ірана.

Лукашэнкавай непрадказальнасці можа супрацьстаяць іншая непрадказальнасць і творчасць

На думку Сяргея Бесараба, з гледзішча навукі, паводзіны Лукашэнкі характарызуюцца спецыфічнай вынаходлівасцю, непрадказальнасцю дзеянняў.

«Як казаў Уладзімір Караткевіч: «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш». У пэўнай ступені Лукашэнка жывое пацвярджэнне гэтай мудрасці. Адзінае, супраць чаго не можа супрацьстаяць непрадказальнасць, — гэта непрадказальнасць і творчасць у адказ», — разважае былы супрацоўнік Акадэміі навук.

Аляксандр Лукашэнка і старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў. Фота: president.gov.by

Бесараб кажа, што ў 2020 годзе рэжым Лукашэнкі не ведаў, якой рэакцыі ад грамадства чакаць: дзе ўдзень разгорнецца ланцуг салідарнасці, а ўвечары адбудзецца дваровы канцэрт.

«На жаль, усе перавагі народнай непрадказальнасці тады так і не ўдалося скарыстаць», — шкадуе навуковец.

Любая аўтакратыя зацікаўлена ў сляпым падпарадкаванні мас.

«Есць такая цікавая формула: інтэлектуальны ўзровень натоўпу роўны інтэлектуальнаму ўзроўню самага дурнога яго прадстаўніка, падзеленаму на колькасць удзельнікаў, — даводзіць Бесараб. — З гэтага вынікае, што ўсе рэпрэсіўныя рэжымы імкнуцца знішчыць навуковыя і інтэлектуальныя эліты і адукацыю. У выніку сістэма кіравання краінай поўнасцю аказваецца ў руках найменш кваліфікаваных ці найменш сумленных грамадзян. Усё пералічанае характэрна для афіцыйнай сістэмы кіравання беларускай навуковай супольнасцю».

Чаму студэнтаў-гуманітарыяў сістэма баіцца меней?

У нядаўнім прызначэнні дэканам хімфака БДУ Аляксандра Зураева, сына былога камандзіра «Алмаза», Сяргей Бесараб не ўгледзеў прыкмет дамінавання сваяцтва ў размеркаванні дзяржаўных пасад.

Ён лічыць Зураева неблагім спецыялістам у сваёй галіне, але наўрад ці гатовым да абавязкаў, якія яму давядзецца выконваць.

«Калі я вучыўся на хімфаку БДУ, дэканамі станавіліся легенды, — тлумачыць Бесараб. — Персоны, якія фармавалі традыцыі факультэта, былі іх носьбітамі. Цяпер жа на месца дэкана паставілі маладога хлопца, бо проста, відаць, больш не было каго».

Аляксандр Зураеў. Фота: прэс-служба БДУ

Прызначэнне на пасаду кіраўніка хімічнага факультэта сына былога кіраўніка «Алмаза» — гэта пагрозлівы сігнал студэнтам-хімікам.

«Калі ад пратэстуючых студэнтаў-філосафаў можна чакаць максімум папяровых плакатаў, то ад студэнтаў-хімікаў можа быць што заўгодна, — даводзіць Бесараб. — Таму Арцёму Баярскаму — таленавітаму студэнту-хіміку — далі 5 гадоў і адправілі ў шклоўскую калонію, дзе загадкава памёр Вітольд Ашурак. На яго прыкладзе студэнтам кажуць: «Ведайце, што дзяржава бачыць вас наскрозь і ўсё кантралюе».

Страты беларускай навукі за час лукашэнкаўскай улады

Падлічыць страты, якія зазнала беларуская навука за час панавання над ёю рэжыму Лукашэнкі, без доступу да вялікага масіву даных немагчыма. Тым не менш, некаторыя высновы можна зрабіць, заўважае Сяргей Бесараб.

  • У Беларусі, у параўнанні з іншымі краінамі Еўропы, выдаецца мала навуковых публікацый. Горшая сітуацыя толькі ў Малдове і Албаніі. Гэта вынікае са статыстыкі Нацыянальнага фонду навук.
  • Беларусь, паводле Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, па колькасці пададзеных патэнтных заявак на 2021 год знаходзіцца паміж Эквадорам і Венесуэлай — на 61 месцы са 100. Для параўнання, у 2013-ым мела 37 радок і месцілася між Швейцарыяй і Фінляндыяй. За дзесяцігоддзе — дэградацыя ў 5 разоў па колькасці пададзеных заявак. Пра тое сведчаць даныя з базы WIPO за 2021 год, а таксама за 2013 год.
  • Паводле статыстыкі Сусветнага банка, доля высокатэхналагічнага экспарту ва ўсім абʼёме экспарту з Беларусі — адна з найменшых у Еўропе. Па даных на 2019 год горшая сітуацыя толькі ў Малдовы і Албаніі.
  • Паводле Global Innovation Index, за 2022 год колькасць навукоўцаў-даследчыкаў у пераліку на мільён насельніцтва ў Беларусі была самая нізкая сярод суседніх краін — напрыклад, утрая меншая, чым у Эстоніі. За дзесяцігоддзе (2012—2022) афіцыйна зафіксаваных даследчыкаў у Беларусі стала прыкладна ў 1,5 раза меней.

Сяргей Бесараб кажа, што беларуская навука мае моцны ўзроставы і гендарны перакос, міграцыю высокакваліфікаванай моладзі, высокую ступень бюракратызацыі, раздзьмутыя адміністрацыйныя штаты, адсутнасць належнай экспертнай ацэнкі ўзроўню выкананых праектаў.

«Памятаю яшчэ ў спакайнейшыя часы навукоўцы часта казалі: «Калі раптам Прэзідыум разам з апаратам знікне, то заўважым гэта толькі на дзясяты год», — заўважае Сяргей Бесараб.

Птушка Фенікс беларускай навукі

На думку Сяргея Бесараба, па абрынанні рэжыму Лукашэнкі Акадэмія навук у цяперашнім выглядзе знікне. Ахвотных падтрымліваць неэфектыўную і забюракратызаваную ўстанову не знойдзецца.

Магчыма, кажа ён, Прэзідыум акадэміі будзе выконваць нейкую кансультатыўную і прадстаўнічую функцыі, а можа, у гэтых паслугах патрэба адпадзе.

«Што ж датычыць навуковай супольнасці, то, як казаў хімік Аляксандр Траццяк: «Не пераймайцеся, навуку нельга знішчыць, яна як птушка Фенікс, заўжды ўзнікае на папялішчы», — адзначае Бесараб.

На акцыі пратэстаў. Жнівень 2020 года

Бесараб упэўнены, што навука паступова адродзіцца, хутчэй за ўсё, спачатку заснаваная на індывідуальных персаналіях і моцных гарызантальных сувязях як найбольш эфектыўным варыянце на пераходны перыяд. Той сегмент, які цяпер займае НАН, зоймуць карпаратыўныя ці навуковыя ўстановы на базе ВНУ.

У выпадку, калі складуцца зручныя палітычныя абставіны, падсумоўвае Бесараб, вернуцца навукоўцы, а для асобных важных кірункаў будуць запрошаныя іх замежныя калегі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Аляксандр, 35 гадоў, вышэйшая адукацыя. Навуковец склаў партрэт беларускага «экстрэміста» — высновы ўражваюць

«Чалавека можа ўратаваць уважлівасць і падрыхтаванасць». Навуковец расказаў, як прадбачыць землятрус і што трэба мець каля сябе, калі жывеш у сейсмазоне

«Гэта можа выклікаць рак». Навуковец б'е трывогу адносна таго, што ў Беларусі пачалі апраменьваць прадукты радыяцыяй

Каментары10

  • Мл.научный сотрудник
    17.04.2023
    Наша Академия Великих Наук является выдающимся мировым научно-технологическим гигантом и хабом для выдающихся учёных мира нашей родной советской ещё земли: Великий Академик Туркменбаши, Выдающийся учёный Бакиев, Светило науки Каддафи, Настоящий академический самородок и уникальный учёный - У.Чавес. Данные имена навсегда закреплены в мировую белорусскую академическую науку: мы, младшие научные сотрудники, просто обожествляем их и ставим в пример нашим деткам, которые будет спасать белорусско-русскую землю от западной тьмы и неучей со стороны таких псевдоуниверситетов как Гарвард, Кембридж и прочие оксфорды, которые просто за большие деньги капиталистического мира купили себе титулы и награды, а фактически просто "продают" богатым мира всего своим титулы и дипломы. Вот и весь сказ, а то, что в статье этот бывший школьник глаголит - это все не соответствует действительности. Я, как младший научный сотрудник, готов за копеечку просто пыхтеть в пыли, но мне для творчества и не нужен достаток. Наука не продается и не покупается!
  • Пан Усялян
    17.04.2023
    Нічога, што нарты стаяць ў трымальніку для часопісаў... Бляд.., які трэш
  • Kenny
    17.04.2023
    Мне про гуманитариев показывает, конечно, очень глубокое понимание социальных процессов))
    Примерно как у лукашенсковских чиновников)

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?11

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Усе навіны →
Усе навіны

У адным з двароў Мінска асфальт паклалі вакол прыпаркаванага аўто ФОТАФАКТ1

Беларуска расказала, навошта выдае ў Канадзе родную літаратуру па-англійску

Сцэнарыста з Барысава будуць судзіць за «заклікі да санкцыяў»3

Былая аўстрыйская міністарка, што танчыла з Пуціным, пераехала ў новы дом пад Разанню з катамі, курамі і качкамі1

Шведская зорка хіп-хопа з мінскага пад'езда. Хто такі Yung Lean3

33 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі7

Іранскія хакеры пераслалі крадзеную інфармацыю са штаба Трампа ў штаб Байдэна — ФБР4

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША1

Стала вядома, як будзе выглядаць былы аўтавакзал «Усходні» ў Мінску. Там будзе і лабараторыя дронаў ФОТЫ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?11

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Галоўнае
Усе навіны →