Грамадства66

Лукашэнка кажа пра «Глабальную большасць». Падлічылі, колькі краін у ААН галасуюць аднолькава з Беларуссю

Лукашэнка і яго прапагандысты сцвярджаюць, што Беларусь належыць да «глабальнай большасці». Аднак падчас апошняга галасавання за месца ў Радзе Бяспекі ААН Беларусь прайграла братам-славянам са Славеніі 38:153. А то яшчэ што — бывалі і галасаванні, дзе Беларусь трапляла ў ганаровыя 2,6%.

global majority глабальная большасць глобальное большинство
Вынікі галасавання па рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/3. Краіны, якія галасавалі як Беларусь, пазначаныя чырвоным. Іх усяго пяць. Крыніца: Wikimedia Commons

Выраз «глабальная большасць» апошнім часам часта ўжываецца Мінскам. 

Неаднаразова яго ўжываў і Аляксандр Лукашэнка. «Беларусь нацэленая ўносіць уклад ва ўмацаванне глабальнай большасці, актыўна ўдзельнічаючы ў аб'яднаўчых міжнародных структурах: у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Руху недалучэння, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама БРІКС, партнёрамі якой мы разлічваем стаць у найбліжэйшай перспектыве», — заяўляў ён у жніўні, выступаючы на трэцім саміце «Голас Глабальнага Поўдня».

«Самаарганізацыя глабальнай большасці — гэта страшны сон заходніх неалібералаў і псеўдадэмакратаў» — заявіў Лукашэнка 31 кастрычніка, выступаючы на II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.

Тую самую ўстаноўку рэтранслююць і прапагандысты.

«Беларусь на гэты момант ужо з'яўляецца не проста астраўком бяспекі, гэта прызнаны донар міру і стабільнасці ў нашым рэгіёне», — заявіў Вадзім Гігін у кулуарах канферэнцыі па бяспецы.

«Глабальная большасць выступае адзіным фронтам за навядзенне парадку ў свеце. І парадку шматпалярнага», — запэўніў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.

Давайце пабачым, ці сапраўды погляд Беларусі падзяляе большасць краін свету — у такім важным пытанні для міжнароднай бяспекі, як вайна ва Украіне.

Так, за рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН ES-11/1 (2 сакавіка 2022 года) з асуджэннем агрэсіі Расіі супраць Украіны галасавала 141 краіна з 193. Супраць было толькі пяць — Расія, Беларусь, Паўночная Карэя, Сірыя і Эрытрэя, або 2,6% ад дзяржаў-членаў ААН.

Рэзалюцыю ES-11/2 «Гуманітарныя наступствы агрэсіі супраць Украіны» ад 24 сакавіка 2022 года падтрымала 140 краін. Супраць была тая ж пяцёрка.

Большасцю ў 143 галасы пры ўсё той жа пяцёрцы супраць была прынята рэзалюцыя ES-11/4 ад 12 кастрычніка 2022 года ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, суаўтарамі якой выступілі 44 краіны.

За тое, каб прыпыніць членства Расіі ў Радзе ААН па правах чалавека (рэзалюцыя ES-11/4 ад 7 красавіка 2022 года) і прыцягнуць яе да адказнасці за любыя парушэнні міжнароднага права на Украіне (рэзалюцыя ES-11/5 ад 14 лістапада 2022 года) прагаласавала адпаведна 93 і 94 краіны. Супраць у першым выпадку былі 24, у другім — 14.

Суаўтарамі рэзалюцыі ES-11/6 з патрабаваннем неадкладнага вываду Расіяй сваіх узброеных сіл з Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах выступілі 57 краін. Дакумент быў прыняты 23 лютага 2023 года большасцю ў 141 голас. Супраць былі сем краін. Да вядомай пяцёркі далучыліся Малі і Нікарагуа, што складае ў суме 3,89% усіх галасоў. 

Трэба яшчэ дадаць і той факт, што «прызнаны донар міру і стабільнасці ў рэгіёне» з 2007 года безвынікова дабіваецца абрання ў склад непастаянных членаў Рады Бяспекі ААН. Апошні раз, калі Беларусь паспрабавала гэта зрабіць у чэрвені мінулага года, за яе прагаласавала 38 краін. За яе суперніцу з Еўрасаюза, Славенію, прагаласавалі 153 дзяржавы.

Як бачым, Беларусь не адносіцца да «глабальнай большасці» нават па галоўным для рэгіёна пытанні — вайны ва Украіне.

Каментары6

  • Мх
    31.10.2024
    А яны відаць кожны расейскі рэгіён лічаць за незалежную дзяржаву.
  • Привет
    31.10.2024
    ссаша тры працента во всей красе
  • ф.к.
    31.10.2024
    па-мойму, падлік на ўзроўні лукашэнкі - акуратна падабраныя прыклады, каб не псавалі загадзя задуманы адказ.

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў8

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік рады Эдынбурга засыпаў украінскіх бежанак інтымнымі паведамленнямі. Цяпер у яго праблемы5

Яшчэ адзін сусветны аўтавытворца назваў памылкай стаўку на электрамабілі14

Беларусь пакідае адна з самых папулярных мабільных праграм для заняткаў спортам

Найлепшага футбаліста Беларусі-2021 разам з жонкай судзілі за пратэсты3

«Савушкаў прадукт» аб'явіў пра рэбрэндынг23

Ірына Леўшына заявіла, што застанецца ў Беларусі7

У Лукашэнкі заявілі, што Беларусь у Сірыі — не зацікаўлены гулец5

Прызначаны Асадам пасол Сірыі ў Расіі назваў ягоныя ўцёкі «ганебнымі і зневажальнымі»2

s13ru і «Письмо.бел» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў8

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў

Галоўнае
Усе навіны →