Грамадства22

Памёр самы стары тыктокер Беларусі. Дзядуля Гена пражыў 93 гады

«Я дзед Гена. Просты беларускі дзед. Мне 93 гады. Я пражыў доўгае жыццё», — казаў ён у першым роліку.

«3 жніўня не стала нашага любімага дзядулі Гены», напісалі ягоныя ўнукі і размясцілі развітальны ролік.

@ded_gena 3 августа не стало нашего любимого дедушки Гены #дедгена #генаяня #дедушка #беларусь ♬ оригинальный звук -

Старонка ў тыктоку з'явілася некалькі месяцаў таму. 93-гадовы дзядуля Генадзь папрасіў карыстальнікаў падпісвацца, каб «сябраваць і кантактаваць», піша Telegraf.news

«Я дзед Гена. Просты беларускі дзед. Мне 93 гады. Я пражыў доўгае жыццё. Падпісвайцеся на мяне, будзем з вамі размаўляць і сябраваць», — распавёў дзядуля ў першым відэароліку на сваёй старонцы ў TikTok.

Ён дадаў, што любіць жарты і гумар і гатовы распавядаць цікавыя гісторыі і дзяліцца сакрэтамі даўгалецця.

На старонцы дзядулі змясцілі некалькі відэаролікаў, якія яму, верагодна, дапамагала здымаць яго ўнучка. У іх Генадзь гатаваў халаднік, каштаваў клубніцы і правяраў памяць.

У адным з відэаролікаў дзядуля распавёў, што раней працаваў кіроўцам і жыў у Навагрудскім раёне, але пасля смерці жонкі некалькі гадоў таму пераехаў у сталіцу да дзяцей. Дзядуля сказаў, што вельмі рады каментарам і прывітанням ад сваіх падпісчыкаў, якія ўсе чытаў.

Карыстальнікі сацсетак вельмі цёпла рэагавалі на ролікі. Некаторыя нават згадалі, што ўжо сустракалі Генадзя ў сацсетках, калі яго жонка яшчэ была жывая, але гэты акаўнт чамусьці заблакавалі.

У каментарах людзі цёпла развітваюцца з дзедам Генадзем, пішучы добрыя словы падзякі і памяці.

Каментары2

  • Хуч
    09.08.2024
    Валадарства Нябеснага яму. Што яшчэ сказать? RIP.
  • s
    09.08.2024
    "Окрошка"...
    Рузкі дзед?

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →