Грамадства1919

Вялізная хваля затрыманняў — стала зразумела, на каго гэтым разам палявалі КДБ і ГУБАЗіК

Гэтую аблаву па маштабе можна параўнаць з зімовымі арыштамі сваякоў палітвязняў і тых, хто дапамагаў ім. ІЧУ ў рэгіёнах і Акрэсціна ў Мінску перапоўненыя.

3 1 кастрычніка супрацоўнікі КДБ пачалі свае візіты да людзей у розных рэгіёнах у рамках крымінальнай справы, заведзенай паводле артыкула 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

Праваабаронцы паведамілі, што адных затрыманых пакінулі за кратамі, іншыя ж выйшлі на волю ў статусе сведкаў па крымінальнай справе.

На прыцэле — дваравыя чаты і актывісты розных аб'яднанняў

Імаверна, найбольшая частка затрыманняў звязаная з тым, што КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю дваровых чатаў «Ордэн». Рашэнне пра гэта было прынята 29 кастрычніка, а вядома пра яго стала цяпер. 

Прадстаўнік адной з каманд, якая дапамагала актывістам у Беларусі, пракаментаваў затрыманні.

На яго думку, масавыя затрыманні сталі вынікам папярэдняга маштабнага расследавання КДБ, якое пачалося яшчэ ў канцы 2021-га — 2022 годзе.

«Тады кадэбэшнікі пасля затрыманняў пачалі атрымліваць першую інфармацыю пра розныя мерапрыемствы і само існаванне пэўных аб'яднанняў. Яны пачалі вывучаць іх і, так сказаць, усё больш падрабязна вывучаць гэтую інфармацыю, захопліваць і дапытваць новых людзей. Такім чынам яны склалі пэўную карціну і цяпер зрабілі тое, што зрабілі».

Суразмоўца дапускае, што спецслужбы змаглі ідэнтыфікаваць асобных людзей, бо ў іх у руках апынулася інфармацыя, атрыманая пры нечым затрыманні. «Але ў ніводнага з затрыманых не было поўнай карціны», — сцвярджае ён.

Дакумент КДБ вызначае новае «экстрэмісцкае фармаванне» як «групу грамадзян з ліку прадстаўнікоў дваровых суполак (фармаванняў/кааліцый) «Ордэн» пад назвамі «Злыя кіпцікі», «Сухарава», «Сеніца 2.0», «Салідарнасць», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «Вілія», «Сціплыя матрошкі», а таксама арганізацыю «Суседзі».

У дакуменце згадваюцца імёны Ірыны Якаўлевай, Наталлі Даронінай, Дыяны Гаўрылавай, кіраўніка арганізацыі «Суседзі» грамадзяніна Украіны Івана Амеляна. Таксама ў дакумент унесеныя Вольга Няхайчык, Кастусь Кірыленка, Лізавета Плітнік, Наталля Гужова, Ірына Смалярова, Станіслаў Ботвін, Наталля Лантух — іх КДБ называе «куратарамі», а ў дужках «ментарамі».

Інфармацыю, што супрацоўнікі КДБ падчас рэйдаў 31 кастрычніка — 1 лістапада цікавіліся ў тым ліку дваровымі чатамі, пацвярджаюць і правааабаронцы.

ГУБАЗіК адначасова адпрацоўваў прадпрыемствы

Падобна, што ў той жа час ГУБАЗіК «адпрацаваў» некалькі прадпрыемстваў і раёнаў у рэгіёнах. Ён дзейнічаў па ўласным плане, паралельна.

ГУБАЗіК пераважна прыходзіў да людзей, якія траплялі пад увагу сілавікоў раней. Гэта адпавядае логіцы аперацыі па перадвыбарчым застрашванні насельніцтва, пра якую «Наша Ніва» паведамляла раней.

Аблаву 31 кастрычніка — 1 лістапада па маштабе можна параўнаць з арыштамі сваякоў палітвязняў і людзей, якія ім дапамагалі, зімой 2024-га.

Вядома, што ізалятары часовага ўтрымання ў рэгіёнах і Акрэсціна ў Мінску перапоўненыя. 

«Нахапалі кучу народу. У двух– і трохмесных камерах — па 15-20 чалавек», — расказвае чалавек, які вызваліўся нядаўна.

Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на [email protected]. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста. Важна каб свет ведаў пра тое, што робяць з беларусамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • Оруэлл давно написал о скотном дворе
    05.11.2024
    Боже мой, а лукашенко несёт чушь о выборах, о беларусах и социальном государстве для беларусов.
    Социальное государство лукашенко - ТЮРЬМА и КОНЦЛАГЕРЬ для молодых, самостоятельных, думающих, активных, образованных, всех тех, кто, в нормальной стране, двигает прогресс, развивает страну....
    Есть скотный двор русского мира России и лукашенко, построенный на месте Беларуской Беларуси.
  • Мракобесы
    05.11.2024
    Мракобес и его мракобесы, которые разделись и строят мракобесие на месте Беларуси.
  • Імя
    05.11.2024
    гулаг, толькі не "лукашысцкі", а расейскі. У Еўропе, вольнай ад русского міра, такога не бывае.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі1

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»1

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →