Грамадства11

Сын сакратара Рады бяспекі Вальфовіча выконвае абавязкі камандзіра 120-й брыгады

Ягоны дзядзька, які ў свой час быў у чачэнскім палоне, таксама пайшоў на павышэнне.

Максім Вальфовіч. Фота: Gyrtivci / Telegram

У 120-й гвардзейскай механізаванай брыгадзе адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вайсковай разведкі. Як паведамляе тэлеграм-канал брыгады, вітальнае слова казаў выканаўца абавязкаў камандзіра падпалкоўнік Максім Вальфовіч. Гэта сын сакратара Рады бяспекі Аляксандра Вальфовіча.

Цікава, што Вальфовіч-старэйшы ў канцы 2000-х таксама ўзначальваў 120-ю брыгаду.

Інфармацыі, чаму на мерапрыемстве адсутнічаў камандзір брыгады Ігар Гегельскі, няма, навін пра яго адстаўку не было.

34-гадовы Максім Вальфовіч — вайсковец у чацвёртым пакаленні. Раней ён камандаваў механізаваным батальёнам пры 6-й брыгадзе ў Гродне, а пасля працаваў у Вайсковай акадэміі.

Сёлета на павышэнне пайшоў і яго дзядзька. Дзмітрый Вальфовіч, брат сакратара Рады бяспекі, стаў вайсковым камісарам Віцебскай вобласці (раней быў намеснікам).

Яго біяграфія пакручастая — у сярэдзіне 1990-х ён быў завербаваны Федэральнай службай контрразведкі Расіі, таму ўдзельнічаў у расійска-чачэнскай вайне не ў складзе расійскай арміі, а сярод чачэнскай апазіцыі Джахару Дудаеву, якая, на думку контрразведкі, і павінна была ўзяць уладу ў рэспубліцы. Урэшце Дзмітрый Вальфовіч трапіў у палон да дудаеўцаў і быў вызвалены ў снежні 1994 года.

Каментары1

  • Федзя
    06.11.2024
    Расейская агентура

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»18

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу9

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»18

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →