Грамадства

Былога намесніка дырэктара Гродзенскага тэатра асудзілі на чатыры гады

Былога намесніка дырэктара драмтэатра Дзмітрыя Чыліка абвінавацілі ў неаднаразовым атрыманні хабараў цягам некалькіх гадоў. 

Суд прызнаў Дзмітрыя Чыліка вінаватым у «прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцяў і набыцці выгод маёмаснага характару», піша Hrodna.life.

Следства ўстанавіла, што з верасня 2021 па люты 2024 года Чылік «неаднаразова прымаў грашовыя сродкі ў якасці хабару на 20 830 рублёў».

Чылік сваю віну прызнаў часткова. Ён добраахвотна заплаціў падатак на атрыманую суму, што суд прызнаў змякчальнай акалічнасцю.

Дзмітрыю Чыліку прысудзілі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На падставе закона Аб амністыі, які падпісаў Лукашэнка 2 ліпеня 2024, суд скараціў тэрмін на адзін год.

Таксама Чыліка пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў. Былы намеснік дырэктара абавязаны выплаціць штраф у памеры 300 базавых велічынь (12 тыс. руб.).

Канфіскаваныя ў Чыліка грошы — 2,5 тыс. руб. — канфіскаваныя ў даход дзяржавы.

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт1

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс26

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ15

«Быццам наш горад, і не наш». Расійская нацыяналістка пабывала ў Гродне і не хавае абурэння40

Макрон збіраецца ў Польшчу для абмеркавання планаў міратворчай місіі ва Украіне5

«Афіцыйная пазіцыя камітэта — мы нікога не мяняем». Прадстаўнік КДБ расказаў пра перспектывы абмену зняволенымі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт1

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →