Грамадства11

Прычынай смерці 22-гадовага палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра мог быць суіцыд

Пра смерць палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра стала вядома на мінулым тыдні. 22-гадовы хлопец адбываў пакаранне ў ПК-15 у Магілёве. Прычыну яго смерці праваабаронцы не ўдакладнялі. Знаёмы сям'і Шлетгаўэра расказаў «Люстэрку», якую прычыну медыкі ўказалі ў пасведчанні аб смерці.

Па словах знаёмага сям'і, які цяпер жыве за мяжой, у пасведчанні аб смерці палітвязня ўказана прычына — «механічная асфіксія». Такі запіс часта робяць пры самагубствах.

— Кіраўніцтва калоніі не паведаміла родным Дзмітрыя, што менавіта з ім адбылося, — кажа ён.

Паводле яго слоў, родныя палітвязня падтрымлівалі з ім зносіны праз лісты. Жонка Дзмітрыя наведвала яго ў СІЗА да і пасля суду.

— Сям'я лічыць, што Дзмітрый не планаваў забіць сябе. Па словах родных, ён быў вельмі засмучаны з-за таго, што з ім адбылося, але не настолькі, каб быць гатовым да самагубства.

Яшчэ ў СІЗА ён пачаў старанна рыхтавацца да пераводу ў калонію — збіраў цыгарэты, цукар, чай і каву, разлічваючы, што гэта будзе карысна ў лагеры (так у турмах называюць калоніі), — расказвае знаёмы Шлетгаўэраў.

Суразмоўца таксама дадаў, што яшчэ ў следчым ізалятары ў Дзмітрыя з'явіліся некрытычныя праблемы са здароўем:

— Пакуль Дзіма быў у СІЗА, у яго нарадзіўся сын, і ён вельмі перажываў, што гэта адбылося ў яго адсутнасць. Відавочна, ён моцна нерваваўся, з-за чаго ў яго пачалі выпадаць валасы, з'явіўся варыкоз. Але ён не планаваў суіцыд. Наадварот, ён збіраўся пісаць прашэнне аб памілаванні і спадзяваўся як мага хутчэй выйсці на волю, пабачыць сына і жонку.

Па словах крыніцы, Дзмітрый казаў родным, што ў следчым ізалятары да яго ставіліся добра. Сукамернікі і адміністрацыя не стваралі праблем.

З СІЗА ў магілёўскую ПК-15 хлопца перавялі ў пачатку кастрычніка 2024 года. Знаёмы сям'і сцвярджае, што Дзмітрыя адразу адправілі ў штрафны ізалятар. Аб прычыне такога пакарання ён не ведае.

12 кастрычніка сям'я Шлетгаўэра атрымала ад адміністрацыі калоніі паведамленне аб трагедыі. У пасведчанні аб смерці ўказана дата — 11 кастрычніка 2024 года.

Дзмітрый Шлетгаўэр — грамадзянін Расіі. Інфармацыя пра «таемны» суд над ім з'явілася ў канцы жніўня. Паведамлялася, што мужчыну прызналі вінаватым у «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361−4 УК) і «шпіянажы» (арт. 358 УК). Яго асудзілі на 12 гадоў калоніі.

Каментары1

  • Слупы на кожнай вулiцы будуць
    06.11.2024
    Забiлi.

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →