У тым ліку дзякуючы і росту цаны на золата.
На 1 лістапада золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі да $8933,9 млн, паведамляе Нацбанк. За месяц яны выраслі на $ 75,6 млн.
ЗВР Беларусі павялічваюцца чацвёрты месяц запар. За верасень золатавалютныя рэзервы дадалі $161,2 млн, а за жнівень яны павялічыліся на $165,1 млн.
Як і месяцам раней, прырост атрымаўся дзякуючы падаражанню золата.
«Залаты запас» цяпер ацэньваюць у $4745,3 млн, месяцам раней ён быў роўны $4567,4 млн. за месяц — плюс $177,9 млн.
У той жа час працягвае зніжацца кошт рэзервовых актываў у замежнай валюце: з $2891,6 млн да $2811,8 млн за месяц.
Каментары
Вось гэта галоўны паказнік. Бо золата ва ўмовах санкцый - гэта вельмі слабаліквідны актыў. Больш за таго - тут вельмі важна ведаць, якая частка валютных рэзерваў ёсць у СКВ, а якая - у АКВ кшталту CNH і RUB