Спорт22

Польская пракуратура закрыла справу пра напад футбольных фанатаў на беларускага трэнера

Польскія праваахоўнікі так і не змаглі знайсці, хто нападаў на беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча, і ў выніку справу закрылі, піша «Белсат».

Аляксандр Хацкевіч
Аляксандр Хацкевіч. Фота: Pbs.twimg.com

У сакавіку гэтага года група хуліганаў уварвалася на трэніроўку польскага футбольнага клубу «Заглэмбе» з Сасноўца і нібыта пабіла трэнера клуба — беларуса Аляксандра Хацкевіча. Нападнікі крычалі, каб ён ехаў назад у Беларусь. Канфлікт удалося суцішыць пасля ўмяшання іншых чальцоў каманды.

Агент Хацкевіча Вадзім Шаблій пасля здарэння, праўда, расказаў, што трэнера не білі, а «былі толькі спробы і пагрозы на ягоны адрас з боку незразумелых людзей, хуліганаў».

Каманда на той час займала апошняе месца ў другім дывізіёне Польшчы.

Сам Хацкевіч пасля нападу гаварыў, што не збіраўся падаваць заяву наконт гэтага інцыдэнта, але крымінальная паліцыя настаяла на напісанні заявы, каб пачаць расследаванне.

«Мы атрымалі ліст ад пракуратуры, што нікога не ўдалося знайсці і справа закрытая. Я не здзіўлены. У Польшчы ёсць сістэма правасуддзя, паліцыя, пракуратура, суд, спадзяюся, што рашэнне прынялі кампетэнтныя людзі», — цытуе выданне Onet словы былога спартыўнага дырэктара клуба Міхаіла Залеўскага.

Неўзабаве пасля таго Хацкевіч і Залеўскі пакінулі клуб «Заглэмбе». А іх ужо былая каманда ўрэшце вылецела з другога дывізіёна.

Каментары2

  • Інагда не да законаў і ў вашай Польшчэ
    06.11.2024
    Інагда не да законаў і ў вашай Польшчэ
  • Kmicic
    08.11.2024
    Тут полиция, как и медицина-в глубокой ж..е! Поэтому ничего удивительного. Хорошо что Хацкевича не сделали виноватым😁

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі7

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі7

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА5

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

Сабрына Карпентэр атрымала «Грэмі» за найлепшы поп-альбом, Беёнсё перамагла ў галоўнай намінацыі

Расія пастрожыла прыём таджыкаў пасля «Крокуса», дык яны цяпер спрабуюць у абыход — праз Беларусь1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі7

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць