Здароўе44

Рак тоўстай кішкі сярод насельніцтва Беларусі на першым месцы

Які найбольш дзейсны сродак яго прадухілення і якая ўвогуле сітуацыя з анкалагічнымі захворваннямі ў Беларусі?

Фота: сацыяльныя сеткі

Па словах дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Сяргея Палякова, за апошнія 20 гадоў адзначаецца няўхільны рост анкалагічных захворванняў. Зніжэнне назіралася толькі ў перыяд кавіду, што тлумачыцца меншай выяўляльнасцю ў той час.

Адпаведна статыстыцы, якую Палякоў прывёў падчас прэс-канферэнцыі, у 2023 годзе ў Беларусі было выяўлена крыху больш за 57 тысяч выпадкаў захворвання на злаякасныя новаўтварэнні. У 2019 годзе гэты паказчык складаў амаль 55 тысяч чалавек. Пры гэтым на 100 тысяч гарадскога насельніцтва прыпадае 617 выпадкаў захворвання, на сельскае — амаль 630.

У 2023 годзе сярод мужчын на першым месцы знаходзіцца рак прастаты. На яго хварэў кожны чацвёрты (26,3%). Сярод найбольш распаўсюджаных захворванняў былі рак лёгкага (14,4%), тоўстай кішкі (11,8%), нырак (6,3%), страўніка (5,9%), поласці рота і глоткі (5,5%).

У жанчын, паводле інфармацыі за 2023 год, на першым месцы (24,6%) знаходзіўся рак малочнай залозы. Да найбольш распаўсюджаных таксама адносіліся рак тоўстай кішкі (11,9%), маткі (11,1%), шчытападобнай залозы (5,5%), нырак (5,1%) і яечнікаў (4,7%).

Як заўважыў Палякоў, калі скласці паказчыкі, то на першае месца для абодвух палоў выходзіць рак тоўстай кішкі.

Па словах спецыяліста, асноўнай прафілактыкай рака тоўстай кішкі (ці каларэктальнага раку) з'яўляецца выкананне калонаскапіі з выдаленнем паліпаў, якія выяўляюцца падчас гэтай працэдуры.

«Гэта дазваляе практычна на 100% пазбегнуць перараджэння гэтых паліпаў у злаякасную пухліну», — падкрэсліў Палякоў і патлумачыў, што ў выпадку выдалення паліпаў наступную калонаскапію неабходна правесці праз 2-3 гады. Калі ж нічога не знаходзяць, то наступны раз гэтую працэдуру можна зрабіць праз 10 гадоў.

Як адзначае вучоны, нягледзячы на рост колькасці захворванняў, паказчыкі смяротнасці на працягу апошніх 20 гадоў застаюцца на адным і тым жа ўзроўні — прыкладна 193 выпадкі на 100 тысяч чалавек насельніцтва.

Калі гаварыць пра 5-гадовую выжывальнасць, то яна ў параўнанні з 2012 годам вырасла з 52,2% да 59%. Пры гэтым сярод пацыентаў, якія атрымалі лячэнне па радыкальнай праграме, рост склаў 10% (з 72,8% да 82,3%).

Па словах Палякова, сярод пацыентаў, якія атрымалі лячэнне па радыкальнай праграме, найбольшы паказчык 5-гадовай выжывальнасці ў хворых на рак прастаты (94,2%), малочнай залозы (89,6%), маткі (89,1%), абадочнай кішкі (71,5%), прамой кішкі (70,7%), страўніка (63,4%) і лёгкага (54%).

Спецыяліст заўважае, што кожны дзень у краіне ў 2023 годзе рабілі 346 аперацый. За год — звыш 87 тысяч, што на 5% болей у параўнанні з 2022 годам.

Па словах Палякова, у мінулым годзе ў Беларусі лячылася каля 2 тысяч анкахворых з-за мяжы. Да пачатку вайны Расіі ва Украіне гэты паказчык быў нашмат большы.

«Прыкладна 40% усіх пацыентаў, якія прыязджалі да нас, былі з Украіны», — адзначыў мужчына і дадаў:

«Застаецца дастаткова вялікі паток пацыентаў з Расійскай Федэрацыі, з рэспублік Сярэдняй Азіі. Ёсць пацыенты з далёкага замежжа. Захаваліся пацыенты з Польшчы, Літвы, Латвіі».

Сярод планаў, якімі падзяліўся Палякоў, — стварэнне ў супрацоўніцтве з Расатамам Цэнтра ядзернай медыцыны, дзе лячэнне будзе адбывацца з выкарыстаннем ізатопаў. У яго будынку мог бы размясціцца новы цыклатрон, які на сёння ў краіне толькі адзін.

Па словах Палякова, у найбліжэйшай будучыні ў беларускіх анкацэнтрах з'явіцца новае абсталяванне вытворчасці Паўднёвай Карэі і Кітая, якое дазволіць удасканаліць малаінвазіўную хірургію.

Каментары4

  • Шпэк
    06.11.2024
    Малайцы, жарэце паболей алкаголю, цыгарэт, каўбасаў з Ешкамі і іншай пакасьці з крамаў і будзеце здаровыя.
  • Жэу́жык
    06.11.2024
    В Беларуси повышение количества онкологический и аутоимунных заболеваний связано с безответственным отношением к пандемии ковида тогдашнего министра здравоохранения и несменяемого руководителя.
    Ддиректор РНПЦ онкологии может опросить своих пациентов из Беларуси переболели ли они ковидом и убедиться в наличии прямой зависимости между всплеском онкологических заболеваний и перенесенным в то время ковидом.
    Всего лишь не нужно было игнорировать ковид и не ставить эксперименты над здоровьем всей страны. Рак и аутоимунные растройства это последствия тех решений руководства страны.
  • абжорства грэх
    06.11.2024
    Вось куды прыводзіць абжорства цукрамі а таксама нетлустым мясам з рэжымнага "сельскага хазяйства", дзе быдла кормяць камбікармамі дзеля прамысловых масштабаў "для [паганай] Масквы".

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →