Грамадства22

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Хутчэй за ўсё, 44-гадовага шоўмэна Івана Вабішчэвіча затрымалі яшчэ ў верасні 2024 года.

Іван Вабішчэвіч, фота з інстаграма

Музычная тусоўка Мінска актыўна абмяркоўвае затрыманне шоўмэна і спевака Івана Вабішчэвіча, вядомага як Дзядзя Ваня.

Няма пэўнасці ў тым, што канкрэтна яму інкрымінуецца і дзе канкрэтна ён цяпер знаходзіцца.

Хутчэй за ўсё, прычынай гэта палітыка — маўляў, па Вабішчэвіча прыйшлі за падзеі 2020 года. Рэч у тым, што ў сілавікоў і раней узнікалі пытанні да яго, але гэтыя прэтэнзіі нібыта ўдалося ўрэгуляваць і Дзядзя Ваня працягнуў музычную дзейнасць. Праўда, выступаў ён перадусім у Расіі. Калі паглядзець у яго інстаграме анонсы яго канцэртаў, то там спрэс маскоўскія пляцоўкі.

Дый увогуле складвалася ўражання, што Вабішчэвіч жыў на дзве краіны, але першаснай была ўсё ж Расія.

Знаёмыя Вабішчэвіча пакуль тэарэтычна дапускаюць, што прычынай арышту маглі стаць і іншыя пытанні — напрыклад, грашовыя.

Інстаграм спевака апошні раз абнаўляўся 26 верасня 2024 года. Прыкладна з таго ж часу ён неактыўны і ў іншых сацыяльных сетках, і ў месенджарах.

***

Іван Вабішчэвіч нарадзіўся 26 ліпеня 1980 года ў Мінску. Музыкант, спявак, шоўмэн, вядучы «Папашы-Шоу» на Радыё АНТ, саліст гурта One Hell Thing. У свой час быў удзельнікам каманды КВЗ «ЧП».

Каментары2

  • Міколка Паравоз
    05.11.2024
    Саня, как гориттся, останется с нами!
  • студэнт
    05.11.2024
    а яшчэ ён выкладаў у БНТУ

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня2

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапануе адправіць экс-дырэктара «Беларуськалія» паслом у краіну СНД, бо ён ведае рускую мову6

Паўднёвакарэйская разведка: Расія заплаціла за ваенную дапамогу КНДР 700 тысячамі тон рысу

Масква паказала амерыканца, які шпіёніў ва Украіне ў інтарэсах расійскай арміі3

Валярына Кустава пра былога мужа: Калі скласці афіцыйныя пералікі ад яго на дзіця, то атрымаецца каля $1 на дзень45

У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача4

Лукашэнка прапанаваў расіянам картэльную змову па каліі6

За найпапулярнейшым рускамоўным медыя Варшавы стаяць беларусы57

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у «Белнафтахім» і на «Беларуськалій»1

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю дваровых чатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня2

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Галоўнае
Усе навіны →