Здарэнні22

У ЗША выплацяць сям'і $300 000 за забойства казляняці

Акруга штата Каліфорнія выплаціць сям'і Лонг 300 тысяч даляраў за забойства любімага козліка іх дачкі, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Ілюстрацыйнае фота

Пра такую суму бакі дамовіліся ў рамках міравой дамовы. У 2022 годзе, у рамках маладзёжнага кірмашу, сямігадовая дачка Лонг павінна была вырасціць казляня па імені Кедр і прадаць яго на аўкцыёне. Аднак дзяўчынка прывязалася да жывёлы і не хацела аддаваць яго на забой.

Яе маці, Джэсіка Лонг, паспрабавала выкупіць казляня ў арганізатараў кірмашу, але тыя адмовіліся і пагражалі крымінальнай справай, пасля чаго звярнуліся ў паліцыю. Паліцыянты выкралі козліка і даставілі яго назад на кірмаш.

Там Кедра прадалі за 902 даляры — паведамляецца, што такую цану за яго прапанаваў сенатар Каліфорніі ад Рэспубліканскай партыі Браян Дэйл. Яго прадстаўнікі сказалі сям'і Лонг, што «не будуць перашкаджаць іх спробам выратаваць казляня ад бойні». Тым не менш, Кедра забілі.

Джэсіка Лонг падавала ў суд на акругу і паліцыянтаў, абвінавачваючы іх у парушэнні канстытуцыйных правоў яе дачкі, а таксама ў вобшуках і выкраданні жывёлы без ордара. Нягледзячы на міравую дамоўленасць з акругай, судовы працэс адносна іншых удзельнікаў справы працягваецца.

Каментары2

  • Федя
    06.11.2024
    Нам бы iх проблемы. Но это хорошо что в сша можно отстоять права детей и даже козла, потому что тут прав у белорусов меньше чем у этого козла, могут и убить и посадить ни за что лукагестаповцы и в квартиры врываться и детей отбирать и бить родителей на глазах у маленьких детей и ни за что никто не ответит. Пока по крайней мере.
  • сенат
    06.11.2024
    Казляня належыла арганізатарам кірмаша, яны яго забралі назад і маглі рабіць з ім што заўгодна.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы14

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы1

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле13

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →