Дзіцячая доктарка з Мінска, якая шакавала антысеміцкімі выказваннямі, выдаліла свой акаўнт
Сваім крытыкам доктарка пагражала, што зверне на іх увагу сілавікоў.
1 лістапада ў твітары з'явіўся допіс доктара Алесі Белавус — анестэзіёлага-рэаніматолага з 3-й дзіцячай бальніцы ў Мінску.
Жанчына заявіла, што «ёй як белабрысай славянцы больш за ўсё паскудстваў прычыняе яўрэёныш» і што «пры ўсёй яе максімальнай талерантнасці ніхто не з'яўляецца такім вадкім чмом, як жыдзёнышы».
На фоне крытыкі доктарка напісала яшчэ некалькі твітоў, у адным з якіх пажадала яўрэям «гарэць у печах», суправаджаючы гэта сімвалам падтрымкі Палесціны. Потым той допіс жанчына выдаліла, але каментатары яго заскрынілі.
Таксама доктарка стала пагражаць сваім крытыкам, што зверне на іх увагу сілавікоў.
Такія выказванні абурылі інтэрнэт-карыстальнікаў. «Доктар Менгеле» — адзін з частых каментароў, які пісалі ёй у сацсетках, праводзячы паралель з доктарам-нацыстам, якія ставіў доследы на вязнях лагера Асвенцым у Другую сусветную вайну.
У выніку доктарка выдаліла свой акаўнт у твітары з антысеміцкімі допісамі.
Бальніца, дзе яна працуе, скандал пакуль не каментавала.
Каментары