«Уласных войскаў Расіі на гэты напрамак не хапае, таму яны спрабуюць прыцягнуць туды ваенных з Паўночнай Карэі».
Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі, падводзячы вынікі аперацыі ў Курскай вобласці, паведаміў, што расійскія войскі на гэтым кірунку страцілі больш за 20 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі.
«За амаль тры месяцы аперацыі па стане на 5 лістапада 2024 года страты праціўніка на Курскім напрамку ў асабовым складзе складаюць 20842 чалавекі, з іх: ліквідавана — 7905, паранены — 12220, палон — 717», — напісаў Сырскі.
Паводле яго слоў, была знішчана 1101 адзінка ўзбраення і вайсковай тэхнікі ворага. З іх 54 танкі, 276 баявых браніраваных машын, 107 гармат і мінамётаў, 5 РСЗА і 659 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.
Галоўнакамандуючы Украіны зазначыў, што Расія засяродзіла на Куршчыне 45 тысяч вайскоўцаў і спрабуе павялічыць іх колькасць.
«Уласных войскаў Расіі на гэты напрамак не хапае, таму яны спрабуюць прыцягнуць туды вайскоўцаў з Паўночнай Карэі», — напісаў Сырскі.
Таксама ён напісаў, што расіяне хацелі захапіць больш тэрыторый на поўначы Украіны ў Сумскай вобласці. Аднак украінцы «зрабілі прэвентыўны крок і знішчаюць ворага на яго тэрыторыі».
Украінская аперацыя ў Курскай вобласці пачалася 6 жніўня. 10 жніўня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сказаў, што Украіна выцесніла вайну на зямлю агрэсара.
Вайсковая мэтазгоднасць аперацыі многімі аналітыкамі ставіцца пад сумнеў.
Каментары