Свет

Армянскі каньяк пройдзе рэбрэндынг і стане брэндзі

На мінулым тыдні прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян на пасяджэнні ўрада паразважаў пра геаграфічную генеалогію назвы «каньяк» і сказаў пра неабходнасць адмовы ад называння гэтым словам знакамітага армянскага напою, а цяпер гэты працэс афіцыйна запушчаны.

Фота: Armenpress

Міністр эканомікі Арменіі Геворг Папаян паведаміў пра працу над плаўным спыненнем выкарыстання назвы «армянскі каньяк». Замест яго ўлады маюць намер зарэгістраваць брэнд «армянскі брэндзі».

Міністр паведаміў, што праз два тыдні стартуе праграма падтрымкі гэтага працэсу з боку Еўрасаюза. Брусэль павінен дапамагчы ў вызначэнні патрабаванняў да лабараторый, якія забяспечаць кантроль якасці брэндзі, а таксама ў распрацоўцы сістэмы кантролю якасці. Акрамя таго, ЕС прасочыць за выкарыстаннем новай назвы каньяку і дапаможа ў развіцці адпаведных магутнасцяў.

«Больш за тое, у працэсе рэбрэндынгу каньяку ключавым момантам лічыцца тое, каб армянскі брэндзі з новай назвай быў зарэгістраваны ў якасці геаграфічнага паказальніка, меў выразныя стандарты, дакладную вытворчасць, кантроль якасці і механізмы кантролю, якім павінны падпарадкоўвацца вытворцы армянскага брэндзі, што будуць выкарыстоўваць новы геаграфічны паказальнік»,— заявіў Геворг Папаян падчас абмеркавання закона аб дзяржбюджэце на 2025 год у парламенце.

Каментары

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →