Грамадства55

Адна з краін ЕС стала больш ахвотна выдаваць візы беларусам. Як з гэтага скарыстацца?

Беларусам, якія мараць атрымаць шэнгенскую візу, варта звярнуць увагу на іспанскае пасольства. Пра гэта «Люстэрку» расказала візавая экспертка і рэдактарка рэсурсу visaflow.live Анастасія Лысакоўская. Што трэба зрабіць, каб атрымаць такі «шэнген», і на колькі яго даюць?

Фота ілюстрацыйнае

«Калі параўноўваць Іспанію з іншымі краінамі, напрыклад, з Польшчай, Грэцыяй, Венгрыяй, то верагоднасць атрымаць іспанскі «шэнген» цяпер выглядае больш прывабнай, — дзеліцца назіраннямі Анастасія. — Чаму так адбылося? Можна толькі здагадвацца. Магчыма, змяніліся консулы альбо пад канец года квоты на мультывізы яшчэ не выбраныя».

Па словах суразмоўцы, на гэты момант іспанскае пасольства разглядае дакументы на візу каля 45 дзён. Слоты або месцы на падачу дакументаў на лістапад ужо выдалі. Наступныя, на снежань, верагодна, з'явяцца ў канцы гэтага месяца. Хоць няма дакладнай даты, калі менавіта гэта будзе.

Пры гэтым на працягу месяца бываюць «дакіды», кажа спецыялістка, таму лепш проста маніторыць сайт іспанскага візавага цэнтра.

«Пры падачы дакументаў можна запытаць візу за 30 дзён да выезду (гэта значыць за 30 дзён з даты падачы дакументаў). Такая опцыя даступная пад адказнасць заяўніка. Што гэта значыць? Чалавеку даюць падпісаць заяву, у якой ён піша, што разумее: пашпарт можа не вярнуцца да патрэбнага яму тэрміну, але візавы цэнтр не нясе за гэта адказнасці, — кажа Анастасія. —

У той жа час, калі запыт спрацуе, то, тэарэтычна, пашпарт з вынікам можна атрымаць яшчэ да навагодніх святаў. Але адзначу, што, акрамя тэрмінаў разгляду, яшчэ ёсць час чакання самога запісу.

Калі ўлічваць колькасць ахвотных і перыядычнасць дадавання месцаў візавым цэнтрам, то тым, хто хоча атрымаць «шэнген» да Новага года, трэба моцна паспяшацца».

У панядзелак, 4 лістапада, калі журналісты «Люстэрка» адкрылі на сайце візавага цэнтра ўкладку «Папярэдні запіс», то пабачылі толькі белую старонку і надпіс 403 Forbidden. Анастасія адзначае, што, калі з'яўляюцца слоты, старонка адлюстроўваецца нармальна.

«Самастойна злавіць слот складана, але магчыма», — адзначае экспертка.

Спецыялістка тлумачыць: падаваць дакументы на іспанскую візу чалавек можа і як самастойны падарожнік, і ў складзе турыстычнай групы. Тэрмін разгляду дакументаў у пасольстве для ўсіх стандартны, таму кожны выбірае варыянт, які яму больш падыходзіць.

«Пры самастойнай паездцы дакументы, якія пацвярджаюць мэту візіту ў краіну, заяўнік рыхтуе сам. Калі чалавек плануе атрымаць турыстычную візу, яму неабходна падаць бронь жылля (дапускаецца без аплаты), а таксама транспартныя дакументы па маршруце (напрыклад, квіткі на самалёт да Іспаніі), — адзначае Анастасія. — Маё меркаванне: набываць тур, каб падстрахаваць сябе ў атрыманні візы, сэнсу няма».

На які перыяд цяпер даюць іспанскую візу?

Па словах эксперткі, вельмі доўга такі «шэнген» людзям ставілі не больш чым на 30 дзён. Цяпер статыстыка палепшылася.

«Сталі часцей выдаваць мультывізы тэрмінам на тры-шэсць месяцаў, што не можа не радаваць, — адзначае суразмоўца. — Па маіх назіраннях, пасольства стала больш дэталёва вывучаць візавую гісторыю заяўніка, а таксама поўны камплект дакументаў.

Каб мець вялікую верагоднасць атрымаць іспанскі «шэнген», раю прыкладаць доказы наведвання гэтай краіны, калі вы там былі (броні, фота, чэкі), падаваць выпіскі з карт-рахунку з абаротам за апошнія шэсць месяцаў і астатак. Чым ён большы, тым лепш, але не менш за 1500 еўра на чалавека».

Каментары5

  • Fidelio
    04.11.2024
    трэ было́ думать на палатку 90 х а ня рагатаць
  • Трэба вяртаць амбасады!!!
    04.11.2024
    Users, у партыйных, у міліцыі, вайсковых грошаў хопіць, а народу ня трэба ў па эўропах ездзіць, хай у родную расею ездзяць.
  • Памятаем!
    04.11.2024
    Fidelio , "А што эці лабусы, вон русскій язык у сібя запрецілі, так теперь нефть па міравым ценам пакупают і прамышленнасць вся развалілась, не то, что мы у себя умна сделалі! ггг"

    Прайшло 30 гадоў: "на каком езыке хачю, на таком і гаварю в Варшаве, можыт ешчё черіп начнёце меріць!"

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы1

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Усе навіны →
Усе навіны

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі Беларусі: Тое, што адбываецца ў Сірыі, гэта параза Расіі5

Смешны выпадак у «Мінск-Свет»: нейкі маладзён сцягнуў калядны вянок, але разлічыўся за гэта 10 рублямі

За год машына страціла амаль палову цаны. Уласнікі электрамабіляў скардзяцца, што іх машыны імкліва таннеюць8

Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку, Аляксандраў выязджае на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-12

Лукашэнка: Беларусы нічым не адрозніваюцца ад людзей, якія нарадзіліся ў Пскове ці Ленінградзе23

Беларуска запісала тыкток пра вяртанне сына са школы — і сабрала 7 мільёнаў праглядаў5

У Маскве забілі канструктара крылатых ракет26

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі5

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы1

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Галоўнае
Усе навіны →