Грамадства66

«Будуць адпраўлены па маршруце з трох літар». Вось як Генпракуратура Абхазіі адказала на запыт пра Лукашэнку

Журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтра накіравалі ў Генпракуратуру непрызнанай рэспублікі запыт аб магчымай перадачы зямлі кампаніі, звязанай з Лукашэнкам.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з уладамі непрызнанай рэспублікі Абхазія. На ім таксама відаць Віктара Шэймана. Фота: прэс-служба прэзідэнта Абхазіі

Журналісты спыталіся ў ведамства, ці правяралася здзелка па перадачы прыбярэжнага зямельнага ўчастка плошчай 20 га кампаніі «Жамчужына 2010», звязанай з Віктарам Шэйманам, на наяўнасць карупцыйных дзеянняў.

Гэты ўчастак, паводле даных БРЦ, быў перададзены кампаніі пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію.

У адказе пракуратуры пад подпісам яе кіраўніка Адгура Аграбу сказана, што расследаванне БРЦ яны лічаць неабгрунтаваным, а «мэтай такіх абвінавачванняў з'яўляецца дыскрэдытацыя адносінаў Рэспублікі Абхазія і Рэспублікі Беларусь і непасрэдна прэзідэнта А.Г. Лукашэнкі».

«Аляксандр Рыгоравіч па праве з'яўляецца адным з аўтарытэтных дзяржаўных дзеячаў сучаснасці, узорам адказнага кіраўніка, які цвёрда абараняе інтарэсы свайго народа і карыстаецца павагай у нашай краіне. […]

У выпадку паўтарэння падобных правакацыйных зваротаў да дзяржаўных структур Рэспублікі Абхазія іх аўтары будуць неадкладна адпраўлены па вядомым маршруце, што складаецца з трох літар», — гаворыцца ў афіцыйным адказе ведамства.

У верасні 2022 года Аляксандр Лукашэнка наведаў Абхазію і сустрэўся з яе лідарам Асланам Бжанія. На наступны дзень пасля паездкі прэм'ер непрызнанай рэспублікі адобрыў прапанову аб перадачы кампаніі «Жамчужына 2010», звязанай з Шэйманам, зямельнага ўчастка ў вёсцы Кындыг Ачамчырскага раёна для будаўніцтва санаторна-курортнага комплексу.

Каментары6

  • Янка
    05.11.2024
    Гэта ўсё, што дастаткова ведаць пра карумпаваную ўладу з прарасейскіх бандзюкоў, сідзячых на расейскіх штыках на акупаванай Расеяй частцы грузінскай тэрыторыі.
  • ...
    05.11.2024
    В то время как розовая либеральная интелигенция кроет друг друга трехэтажным, выясняя, кто кого гендерно обидел, интернациональное быдло успешно кучкуется на почве общих приземленных интересов.
  • Ганьба
    05.11.2024
    Аб-ХЗ-ія

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі4

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →