Свет33

У сербскім Нові-Садзе тысячы дэманстрантаў патрабавалі адстаўкі ўладаў краіны ВІДЭА

Жыхары выйшлі на пратэст пасля трагедыі на гарадскім вакзале, дзе абрынуўся дах, у выніку чаго загінулі 14 чалавек

Скрыншот відэа

Тысячы чалавек сабраліся каля мэрыі Нові-Сада ў Сербіі. Гэта рэакцыя на трагедыю, якая адбылася 1 лістапада: у выніку абрушэння бетоннага навесу на чыгуначным вакзале загінулі 14 чалавек.

Пратэстоўцы абвінавачваюць урад краіны і ўлады горада ў карупцыі. Яны патрабуюць адстаўкі мэра горада Мілана Джурыча і прэм'ер-міністра Сербіі Мілаша Вучэвіча, а таксама пакарання людзей, якія адказвалі за рэканструкцыю вакзала.

У пэўны момант людзі паспрабавалі прарвацца ў мэрыю, пачаліся сутычкі з паліцыяй, сілавікі ўжылі слезацечны газ. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што пратэстоўцаў жорстка затрымліваюць, у тым ліку людзі ў цывільным.

Увечары ў Нові-Сад прыбыў прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч. Прыблізна а 22-й гадзіне па мясцовым часе (0:00 па Мінску) людзі пачалі разыходзіцца. Паліцэйскія затрымліваюць людзей у кварталах побач з мэрыяй.

Каментары3

  • Поцык
    06.11.2024
    Ничего, скоро Вучич позовёт ваших любимых братушек из России и вас всех перестреляют. Ишь до чего додумались, протестовать.
  • Андрусь
    06.11.2024
    Вось бачыце - пакуль пратэсты былі мірнымі - проста дэманстрацыя перад мэрыяй, ніхто нікога не затрымліваў. Бо кожны чалавек мае права арганізаваць мірны пратэст альбо паўдзельнічаць у ім і аніякага дазволу дзяржавы на гэта (згодна з міжнародным правам пра правы чалавека) не патрабуецца. Асабліва ў экстраных выпадках, калі ёсць неабходнасць выказаць сваё стаўленне шырокім колам грамадсмтва менавіта ў гэты момант).
  • M
    06.11.2024
    Был в 2022 там. В то время пол города было перекрыто тракторами, теми кто работают в сх. Было необычное ощущение, вроде как демократия, можно свободно протестовать. У нас такого даже и представить нельзя, что бы колхозники что то требовали

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →