Грамадства1414

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

На мінулым тыдні ўпершыню за некалькі гадоў была склікана Рада па развіцці прадпрымальніцтва. Туды запрасілі ўласнікаў і менеджараў значных айчынных кампаній, а таксама кампаній з заходнім капіталам, якія працуюць у Беларусі. Старшынстваваў віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. Як стала вядома «Нашай Ніве», падчас сходу адбыўся забаўны эпізод. 

У чацвер, 31 кастрычніка, упершыню за тры гады была склікана Рада па развіцці прадпрымальніцтва. На яе, паведамляе БелТА, запрасілі пад сотню прадстаўнікоў мясцовага бізнэсу, у тым ліку з замежным капіталам. 

Сустрэчу вёў першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў. Галоўнае, што на ёй прагучала, гэта абяцанне з боку ўладаў ці адмяніць, ці прынамсі відазмяніць пастанову №713 аб рэгуляванні нацэнкі, якая абмяжоўвае бізнэс. 

«Цяпер пастаўлена задача пастанову №713 як інстытут адмяніць, але замест яго даць іншую сістэму правілаў, прынцыпаў фарміравання справядлівай цаны […]», — сказаў Снапкоў. 

Паўдзельнічаць у фарміраванні гэтай новай сістэмы Снапкоў і прапанаваў прысутным, ужыўшы таксама такое слова як «дэбюракратызацыя». 

Як стала вядома «Нашай Ніве», нялёгкую, напружаную дыскусію разрадзіў адзін з удзельнікаў, прапанаваўшы прысутным для лепшага эфекту далучыцца да флэшмоба: уключыць відэакамеру ды хорам гаркнуць у яе «Надо!». 

Няясна, ці тое зрабіў правакатар, каб паглядзець на рэакцыю залы, ці то гэта такі тролінг. 

Гэтую гісторыю пацвердзіў яшчэ адзін суразмоўца, чый прамы начальнік прысутнічаў на нарадзе.

«Такое сапраўды было, але калі мы ўнутры абмяркоўвалі падзею, то былі больш важныя для засяроджвання моманты. Так што такія дробязі ніхто не перапытваў, проста прамільгнула як анекдот. Але факт, што відэа не з'явілася, здымацца не сталі», — дадаў іншы менеджар.

Крычаць працоўнымі калектывамі і вайсковымі часцямі «Надо!» на камеру, а пасля выкладаць гэта ў інтэрнэт — новы крэатыў прапаганды, якая такім чынам стварае ўражанне масавай падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі. Той заявіў, што ён быццам бы пойдзе на новы тэрмін толькі ў тым выпадку, калі «людзі скажуць яму «трэба». Насамрэч, вынік выбараў ужо прадвызначаны.

Каментары14

  • Алесь
    04.11.2024
    Напрыклад, вядома, што беларускія тавары ў Расіі каштуюць значна танней, чым у Беларусі. Гэта азначае, што расейцы эксплуатуюць беларусаў, што Расія — гэта імперыя і ставіцца да нас, як да чарнаскурых рабоў у ЗША ў 18-19 стагоддзях. Таму стаўленік Крамля Лукашэнка душыць незалежныя прафсаюзы і ўвёў кантрактную сістэму, каб зручней было эксплуатаваць беларусаў, і таму Расія не хоча адпускаць нас у ЕЗ, каб мець магчымасць эксплуатаваць, каб мы выраблялі для іх танныя прадукты.
  • Алесь
    04.11.2024
    Прэч рускага эксплуататара Лукашэнку!!!
  • А пачэму бы і да
    04.11.2024
    Жыву ў дзярэўні, маю 50 баранаў, раней было большэ, так ані тожэ всё бэкают НАаааТАааа. Хай бы ўжо прышла эта злавешчая НАТА, можэт хоць яна пракладзе дарогу да дзярэўні. А то за 30 гадоў толька адні абешчанія ад прэдсідацелей нашэва сельсавета. Еслі нада, гатоў запісаць абрашчэніе к НАТА вмесце с баранамі.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі4

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →