Грамадства2222

Былая жонка беларускага футбаліста паскардзілася, што траціць на жыццё ў Лісабоне 9 тысяч еўра — і гэтага не хапае

Здаецца, Ксенія Калеснік не знайшла падтрымкі ў падпісчыкаў.

Ксенія Калеснік. Фота з яе інстаграма

Раней псіхолаг і коўч Ксенія Калеснік мела прозвішча Бахар — яна была ў шлюбе з футбалістам зборнай Беларусі Іванам Бахарам.

Праз нейкі час Бахары развяліся, цяпер у Ксеніі новыя адносіны. Яна жыве з партнёрам у Партугаліі. Дзяўчына паскардзілася ў сацсетках на тое, што ў Партугаліі даход вырас у 3-4 разы, але дазволіць сабе сям’я можа менш, чым у Мінску. Зрэшты, падтрымкі яна не знайшла.

Ксенія расказала, што ў кастрычніку яны моцна абмяжоўвалі свае выдаткі, але ўсё адно патрацілі 8700 еўра. Блогерка падрабязна распісала бюджэт. Больш за ўсё пайшло на арэнду кватэры і розныя рэчы ў дом (2500 еўра), а таксама на падаткі (2200 еўра).

За прадукты агулам аддалі 810 еўра, 760 еўра склалі выдаткі на бізнэс. Рэстараны, шопінг, сфера б’юці, а таксама падарункі сумарна пацягнулі на 1200 еўра. «Менталачка» (як піша Ксенія) абышлася ў 345 еўра, спорт — у 340. Выдаткі на транспарт і электрамашыну склалі каля 200 еўра. Прыкладна столькі ж патрацілі на забавы і розныя платныя падпіскі.

Ксенія Калеснік. Фота з яе інстаграма

У каментарах Ксенія ўдакладніла, што яе саму здзівіла сума, якая пайшла на прадукты:

«Харчуемся добра, але не шыкуем. Алергія на малочку, таму замяняем усё веган-прадуктамі (яны даражэйшыя), заўсёды бяру безглютэнавую ежу, зеляніну і ягады. Але па адчуваннях зашмат усё роўна».

Яна таксама растлумачыла, чаму вырашыла дадаць падаткі ў спіс выдаткаў:

«Мы працуем дыстанцыйна і на сябе, можам жыць у любым месцы свету і наш даход не памяняецца (калі не ўлічваць санкцыйныя зоны). Таму тое, у якім падатковым рэжыме жывём, моцна ўплывае на агульную суму выдаткаў. Напрыклад, жывучы ў Грузіі, мы б плацілі 1%, і ў нас бюджэт на сябе быў бы на 2000 еўра большы. Адчувальна, праўда? Для тых, у каго даход у краіне пражывання, падаткі могуць і няправільна лічыць, а ў нашым выпадку вельмі лагічна».

Даволі чакана, што ў каментарыях з’явіліся людзі, перакананыя ў тым, што такі лад жыцця ніяк не трапляе ў катэгорыю «моцна сябе абмяжоўваем».

Ксеніі парады не спадабаліся:

«У допісе пра выдаткі я не пыталася, як мне яшчэ абмежаваць сябе, а падзялілася адчуваннямі. Жывучы ў Мінску, на сям'ю ішло 2-3 тысячы даляраў, і я адчувала сябе вельмі камфортна (але мы жылі ў сваім жыллі). І тут глядзіце, у чым затык: у нас цяпер даход «вырас у 3-4 разы», ​​а адчуванне, што шмат жаданняў сваіх я не магу рэалізаваць, ёсць. І гэта выклікае дысананс. Псіхіка такая кшталту: «Я зарабляю моцна больш, але дазволіць не магу зноў?!» Адсюль і злосць на цэны ў Еўропе».

Каментары22

  • Слэм штодня
    06.11.2024
    Всё верно она расписала. Но это понимают только живущие западнее Буга.
  • На галере
    06.11.2024
    Слэм штодня, восточнее Буга 85% за год столько не зарабатывают
  • Абармот
    06.11.2024
    Чем больше заработок, тем больше потребностей. Ну не верю, что у нее уровень жизни упал. У меня тоже в эмиграции выросли и доходы, и расходы. Но жизнь стала лучше

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →