Грамадства11

На Нямізе пасля рамонту адчыніўся Mak.by

Што змянілася?

Рэстаран хуткага харчавання Mak.by на Нямізе, 12Б, адчыніўся пасля рамонту, які пачаўся яшчэ ў верасні. Пад імем McDonald's ён адчыніўся ў 1999 годзе, а ў 2012-м ужо праходзіў праз рамонт, піша Blizko.by.

Гэта быў адзіны рэстаран, дзе заказ можна было аформіць толькі на прылаўку ля касіра. Цяпер тут з'явіліся кіёскі самаабслугоўвання, аналагічныя тым, што можна знайсці ва ўсіх рэстаранах Mak.by.

Прылавак, дзе раней госці і здзяйснялі, і забіралі заказ, цяпер падзелены на асобныя зону выдачы і зону з касамі, што дазволіла пашырыць тэрыторыю кухні — у супрацоўнікаў з'явілася больш працоўнай прасторы. Акрамя таго, само абсталяванне для падрыхтоўкі прадукцыі было абноўлена.

Планіроўка залы таксама зведала значныя змены: цяпер тут 80 пасадачных месцаў з цалкам абноўленай мэбляй для гасцей.

З'явіўся і пакой дастаўкі, якой раней не было ў рэстаране, — цяпер абслугоўванне кур'ераў робіцца выключна там, што зніжае загружанасць ля прылаўка.

Каментары1

  • Фастфудчык
    06.11.2024
    Адзін раз заходзіў туды пасля "рэбрэндынгу", але не тое зусім. Больш не хадзіў і не планую.

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»13

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк2

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе9

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія3

Міліцыя будзе ўзмоцнена правяраць вакзалы і цягнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»13

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →