Грамадства99

«Зменаў у палітыцы па Беларусі не будзе, але ёсць нюансы». Валер Кавалеўскі — пра тое, чаго чакаць ад Трампа

Былы беларускі дыпламат распавёў «Радыё Свабода», як прэзідэнцтва Трампа ў ЗША можа паўплываць на Беларусь і стратэгічны дыялог з беларускай апазіцыяй.

— Спадар Валер, як вы ацэньваеце папярэднія вынікі выбараў у ЗША?

— Тут ёсць некалькі кірункаў, на якіх сапраўды гэта можа закрануць Беларусь, не наўпрост, а ўскосна.

Наўпрост, я лічу, ніякіх асаблівых зменаў у палітыцы ў дачыненні Беларусі не будзе, бо ёсць двухпартыйны кансэнсус: і рэспубліканцы, і дэмакраты глядзяць на сітуацыю ў Беларусі аднолькава. І Беларусь не з'яўляецца ўсё ж такі прыярытэтам замежнай палітыкі ЗША. У гэтым сэнсе гэта наша страхоўка ад таго, што будзе нейкі сур‘ёзны перагляд.

Аднак інтарэсы Беларусі могуць быць закранутыя ўскосна праз тое, якім чынам Трамп будзе прапаноўваць заканчэнне вайны Расіі з Украінай. Гэта тое, што пэўным чынам можа адбіцца і на нашых інтарэсах. Бо, найхутчэй, гэта будзе варыянт, які будзе прымусам Украіны да міру — і праз абмежаванне дапамогі: вайсковай, палітычнай, фінансавай. І ў гэтым сэнсе мы з'яўляемся часткай гэтай вельмі сумнай гісторыі, і тут інтарэсы Беларусі таксама могуць пацярпець. Менавіта таму, што Расія можа ўзмоцніцца ў выніку такога заканчэння канфлікту.

Другое — гэта такія ізаляцыянісцкія настроі ў Трампа, які гатовы быў бы змяншаць, скарачаць удзел ЗША ў міжнародных праблемах: у першую чаргу ў канфліктах, больш удзяляць увагу гандлю, нейкім гандлёва-эканамічным пытанням, якія даюць хуткі прыбытак эканоміцы. То-бок такая больш транзакцыйная палітыка і псіхалогія ў Трампа.

І трэцяе — гэта тое, як Трамп будзе выбудоўваць унутрыпалітычны парадак дня, якія рашэнні ён будзе прымаць датычна дэмакратычных інстытутаў. У яго былі даволі выразныя пагрозы ягоным палітычным апанентам у краіне. Гэта тое, што не з'яўляецца часткай дэмакратычнай мадэлі кіравання дзяржавай і не з'яўляецца часткай палітычнай культуры дэмакратычных краін. У гэтым сэнсе гэта таксама можа быць прыкладам для аўтарытарных лідараў па ўсім свеце, у тым ліку і ў нашай частцы свету — гэта будзе такім сігналам, што падобныя практыкі з'яўляюцца нормай.

Не толькі Трамп рыхтаваўся да свайго прэзідэнцтва, да яго рыхтаваліся і людзі, якія яго атачаюць, людзі, якія б хацелі вярнуцца ва ўладу, але хацелі б прытрымлівацца больш традыцыйных падыходаў у замежнай палітыцы.

— З папярэдняй адміністрацыяй прэзідэнта Джо Байдэна беларускія дэмакратычныя сілы заснавалі Стратэгічны дыялог. Як вы думаеце, якім будзе ягоны лёс у далейшым?

— Ад пачатку, калі мы працавалі над стварэннем гэтага стратэгічнага дыялогу, менавіта я займаўся распрацоўваннем яго механізму, канцэпцыяй, то заўсёды была такая ўстаноўка, што гэты механізм дазволіць нам захоўваць адносіны на трывалым узроўні паміж Дзярждэпартаментам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Трэба будзе паглядзець, як гэта ўсё будзе эвалюцыянаваць. Бо ў пэўным сэнсе гэта таксама звязана з людзьмі, якія працуюць у Дзярждэпартаменце і падтрымліваюць такія ідэі. І паколькі гэтае пытанне прымалася на палітычным узроўні ў Дзярждэпартаменце, трэба будзе дачакацца, каб гэтая ініцыятыва была пацверджаная і рэспубліканцамі. Бо далей ужо яны прыйдуць і будуць прымаць палітычныя рашэнні аб працягу такой працы.

Мой прагноз такі, што сам гэты механізм можа захавацца, калі толькі гэтыя змены ў рэгіёне не прывядуць да нейкіх новых зрухаў у раскладзе сілаў. Калі ЗША, умоўна кажучы, будуць задумвацца пра тое, якім чынам калібраваць, мяняць палітыку адносна Беларусі або рэжыму Лукашэнкі, то ў пэўным сэнсе ім трэба будзе думаць і пра Стратэгічны дыялог.

— Ці мелі апазіцыйныя сілы цягам гэтых гадоў, калі Трамп пакінуў пасаду прэзідэнта, нейкія кантакты зь ягонай камандай, з Рэспубліканскай партыяй? І ці можна спадзявацца, што Ціханоўская, якая сустракалася з Байдэнам, правядзе сустрэчу і з Трампам?

— Я не буду тут казаць пра магчымае спатканне Ціханоўскай з Трампам. Гэта хутчэй пытанне да яе каманды. Але скажу так, што ўсе дзесяцігоддзі, якія мне даводзілася займацца пытаннем беларуска-амерыканскіх адносін, заўсёды была стаўка на двухпартыйны падыход. То бок супраца на роўных і з дэмакратамі, і з рэспубліканцамі. І гэтыя сувязі, безумоўна, заўсёды падтрымліваліся на даволі інтэнсіўным узроўні. Былі сустрэчы, асабліва ў Кангрэсе, і з сенатарамі, і ў Палаце прадстаўнікоў з абедзвюх партый. І гэта адбывалася падчас дэмакратычнай адміністрацыі. І на сёння гэта будзе адным з пастаянных прыярытэтаў — захоўваць двухпартыйнасць у працы паміж дэмакратычным рухам Беларусі і новай адміністрацыяй Трампа.

Тым больш мы бачым, што Трамп перамог не толькі на прэзідэнцкіх выбарах. Але мы бачым, што рэспубліканцы вярнулі кантроль над Сенатам і захавалі кантроль над Палатай прадстаўнікоў. Гэта азначае, што ў іх будзе ўвесь набор, неабходны для таго, каб прасоўваць самыя розныя палітычныя рашэнні. Але, тым ня менш, можна казаць упэўнена пра тое, што кантакты з Рэспубліканскай партыяй заўсёды падтрымліваліся на належным узроўні. І можна ўспомніць, што ў 2020 годзе, калі распачыналася беларуская рэвалюцыя, прысутнічала тады адміністрацыя Трампа, і першыя рашэнні і пытанні трэба было вырашаць з прадстаўнікамі рэспубліканцаў, і гэта рабілася даволі эфектыўна.

Каментары9

  • Акабчык Маленькі
    06.11.2024
    Гайда ўседа баляваць да Георгіеўны Першай! Княжна адзначае Сьвята Дэмакратыі, нам, дваровым, бочку гарэлкі выстаўляе і загадала Вячорку Малому закалоць трох бараноў
  • Пашпарт неверагоднай беларусіі
    06.11.2024
    Šlopała, літоўцы канфіскавалі, бо з віцісам
  • Янка
    06.11.2024
    У разважаннях Кавалеўскага існуе моцная хіба праз тое, што рэспубліканскай партыі больш няма. Няма Джона Маккейна, няма Міта Ромні, сыходзіць Мітч Макконэл, наўрадці застануцца Ліз Чэйні і Нікі Хэйлі, а фракцыя рэйганістаў фактычна скарацілася да суполкі маргіналаў. GOP ператварылася ў таталітарную секту MAGA альбо з адэптаў самаўлюблёнага нарцыса і хлуса Трампа кшталту тылавога ваяра JD Вэнса, альбо з беспрынцыповых прыстасаванцаў кшталту Майка Джонсана, якіх турбуе толькі прага застацца на сваіх пасадах. І вось гэта секта зараз захапіла Белы дом, Вярхоўны Суд, Сенат і Палату прадстаўнікоў.

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома1

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Манашку ў Італіі арыштавалі за сувязь з мафіяй. Якія функцыі яна выконвала?1

Колерам 2025 года стане Mocha Mousse2

«Трэба купляць латарэйны білет». Стваральнік кампаніі Flo падзяліўся сакрэтам поспеху2

Віцебскага доктара будуць судзіць за «рэабілітацыю нацызму». Яго страшна збілі пры затрыманні6

Ці законна весці відэаназіранне за кватэрай, калі здаеш яе пасутачна?4

Вялікабрытанія раскрыла буйную міжнародную сетку па адмыванні крыптавалюты для ўзбагачэння Крамля і аперацый расійскіх шпіёнаў у Еўропе1

Яўген Андрэйчык расчараваўся ў палітычным актывізме: Я больш не працую з Беларуссю75

Кіроўцаў будуць па-новаму папярэджваць пра камеры хуткасці1

Мінчанка пазнаёмілася на вуліцы з двума мужчынамі і атрымала трынаццатую судзімасць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома1

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →