Грамадства

Міліцыя ініцыюе забарону на продаж сувенірных грошай

Міністэрства ўнутраных спраў ініцыявала забарону на продаж у краіне сувенірных грошай. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Беларусі».

Міністэрства ўнутраных спраў канстатуе рост колькасці выпадкаў разліку сувенірнымі грашыма ў гандлёвых аб'ектах. Купюры, якія канфіскоўваюцца з абароту, маюць як падабенства, так і істотныя адрозненні з сапраўднымі грашовымі знакамі.

Сувенірныя банкноты змяшчаюць надпісы «Дублёў», «Цубдёў», «Souvenir money of Belarus» і іншыя.

Толькі за 6 месяцаў гэтага года зарэгістравана 340 выпадкаў збыту такой прадукцыі. 132 з іх склалі банкнотападобныя вырабы, якія імітуюць беларускія рублі.

Нягледзячы на ​​прафілактычную работу, касіры гандлёвых аб'ектаў не заўсёды звяртаюць увагу на элементы абароны нацыянальнай валюты, у шэрагу выпадкаў халатна ставяцца да выканання службовых абавязкаў, праяўляючы няўважлівасць пры разліках з пакупнікамі. Пры гэтым за невыкананне патрабаванняў заканадаўства па праверцы грашовых сродкаў на сапраўднасць і плацёжнасць для іх устаноўлена адміністрацыйная адказнасць, зазначае МУС;

Разам з тым сёлета ў адносінах да асоб, якія ўсведамлялі, што разлічваюцца сувенірнымі рублямі, распачаты дзве крымінальныя справы за махлярства, двое грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дробны крадзеж.

МУС ініцыявала ўвядзенне забароны на продаж такіх вырабаў на розных гандлёвых пляцоўках і аб'ектах

Каментары

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжым Лукашэнкі дапусціў свой удзел у другім мірным саміце па Украіне. Але пры адной умове15

Памёр карыкатурыст Алег Папоў 6

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў1

Мяжу Латвіі з боку Беларусі перасек неапазнаны лятаючы аб'ект, былі паднятыя знішчальнікі НАТА 

БТ збіраецца запусціць яшчэ адзін канал — з прапагандай на англійскай мове5

Гібель беларуса ў бальніцы ў Варшаве расследуюць як давядзенне да суіцыду

​Арнольд Шварцэнэгер стане нямецкім доктарам1

Гарадзенку з хатняй хіміі будуць судзіць паўторна. За «паклёп на Лукашэнку» ёй пагражае да 6 гадоў

Латыша затрымалі ў Беларусі за бела-чырвона-белую палоску на каўняры курткі?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?

Галоўнае
Усе навіны →