Грамадства66

«Выйшлі хлопчыкі з чамаданчыкамі». Лідар гурта РСП расказаў, як Лукашэнка прыязджаў на здымачную пляцоўку

Лідар гурта «Разбітае сэрца пацана» Дзяніс Тарасенка расказаў ютуб-каналу «ЧестнОК-LIVE», як здымаўся ў фільме «Анастасія Слуцкая». У адзін з дзён на здымачную пляцоўку прыехаў Аляксандр Лукашэнка.

Дзяніс Тарасенка. Фота: «Наша Ніва»

«Якраз мая змена выпала. Я там быў сярод рыцараў у кальчугах, са шчытамі. Нас пакармілі, пасля абеду ўсіх выстраілі. Сказалі: «Стойце, чакайце». Прыехаў картэж. Выйшлі такія хлопчыкі з чамаданчыкамі. Чалавек з дваццаць аховы. Яны нас атачылі з усіх бакоў. Лукашэнка да кожнага падышоў — «Паздраўляю. Атлічная работа. Паздраўляю» — і кожнаму паціснуў руку».

Тарасенка дэманструе сваю далонь і заўважае: «Мая далонь не маленькая, літраў пяць можна зачарпнуць. А ў яго — як дзве мае. Я такой ручышчы не бачыў ніколі».

Мужчына дзеліцца думкамі, якія ў яго ўзніклі ў час сустрэчы:

«Я думаў: вось гэта мой час стаць нацыянальным героем Беларусі. Мы былі пры ўзбраенні. У нас былі жалезныя мячы. Тупыя, але і такім можна было галаву адсекчы. Рассекчы-та дакладна. Нос адрэзаць можна было. 

Але яны так нязручна выцягваліся. Патрэбны быў час, каб выцягнуць. Я думаю: «Вось я буду секунду выцягваць, і мяне ж за секунду расстраляюць. Не паспею. Так бязглузда памерці».

Лідар гурта РСП згадвае, што ў час сустрэчы ў яго былі змяшаныя пачуцці страху, нянавісці і цікаўнасці.

«Ён здаровы як бык, бугай. Здаравенны. Там столькі здароўя. Я падумаў, што ён сваёй смерцю будзе паміраць яшчэ гадоў восемдзесят. Столькі ў ім здароўя», —

дзеліцца ён уражаннямі ад Лукашэнкі таго часу.

Каментары6

  • Зайчык
    16.07.2024
    Хацелася б, каб "бугай" усё ж такі панёс заслужанае пакаранне, бо столькі гора нам прынёс. Але ж цешыць, што ў такіх злачынстваў няма тэрміну даўніны. Рана ці позна гэтая калгасная кодла атрымае, што заслужыла.
  • Запеканка в Майбахе
    16.07.2024
    Зайчык, а лютый конец "бугая" не устроит тех, кто ждет над ним суда?
  • даведка
    16.07.2024
    Лукашенко постоянно меняет и усиливает свою охрану. Уже стали исчезать люди из его охраны, которые появились только после событий 2020 года, а вместо них свежие лица то ли из частных охранных структур, то ли вагнеровцы, как сидел чёрненький слева за ним на Купалье. https://i.ibb.co/gv5hht1/ohrana-Lukashenko.png

Ці працягне Лукашэнка партыямі выпускаць палітвязняў? Разважае Карбалевіч

Ці працягне Лукашэнка партыямі выпускаць палітвязняў? Разважае Карбалевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаны грашовы збор для акцёра Дзмітрыя Есяневіча, які быў вымушаны выехаць з краіны з жонкай і трыма дзецьмі9

У Беларусі людзям на пошту сталі прыходзіць дзіўныя пасылкі1

Колькасць аўтобусаў на польскай мяжы паменшала да 822

На Маладзечна абрынулася такая моцная залева, што ваду з падворкаў адпампоўвалі 11 гадзін1

«А як Лукашэнка рэагуе на такое?!» Віцяблянка вядзе папулярны тыкток разам з 10-гадовай дачкой15

Кіраўніцтва расійскага футбольнага клуба паабяцалі расстраляць за адсутнасць выніку. А там гуляе чацвёра беларусаў6

Камала Харыс прыняла намінацыю і паабяцала быць прэзідэнтам для ўсіх амерыканцаў3

Хуткі варыянт выехаць у ЕС. Колькі бяруць за перавозку праз мяжу на аўто і матацыклах3

«На вякі вечныя». Пра што будзе сумесны беларуска-кітайскі фільм з такой назвай?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці працягне Лукашэнка партыямі выпускаць палітвязняў? Разважае Карбалевіч

Ці працягне Лукашэнка партыямі выпускаць палітвязняў? Разважае Карбалевіч

Галоўнае
Усе навіны →