Аляксандр Лукашэнка 23 жніўня падпісаў указ № 333 «Аб асаблівасцях працы з маёмасцю неплацежаздольных арганізацый».
Дакумент, як паведамляецца, спросціць парадак адчужэння і дзяржрэгістрацыі цэлых прадпрыемстваў, а таксама рознай маёмасці (капітальных будынкаў, ізаляваных памяшканняў, незавершаных капітальных будынкаў, машына-месцаў) у працэдурах конкурснай вытворчасці, санацыі і ліквідацыйнай вытворчасці неплацежаздольных арганізацый.
Для хутчэйшага ўключэння падобных аб'ектаў у гаспадарчы абарот іх дазволілі адчужаць альбо перадаваць без правапацвярджальных дакументаў і кансервацыі незавершаных капітальных будынкаў. Акрамя таго, цяпер не спатрэбіцца падаваць тэхнічную дакументацыю, калі маёмасць падлягае зносу.
Рэгістраваць аб'екты, якія змянілі ўласніка, дагаворы куплі-продажу на іх, а таксама ўзнікненне правоў альбо абмежаванняў правоў на іх будуць па заяве пакупніка, крэдытора альбо прымаючай арганізацыі.
Пакупнікі падобных аб'ектаў, акрамя тых, што падлягаюць зносу, атрымаюць таксама незарэгістраваныя зямельныя ўчасткі, на якіх тыя размешчаны.
Акрамя гэтага, указ вызначае механізм фінансавання расходаў па перадачы такіх аб'ектаў у дзяржаўную уласнасць.
Каментары