Грамадства99

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расіі і загінулі ва Украіне

Валанцёры, якія прадстаўляюць розныя краіны, і збіраюць звесткі пра палонных і загінулых ва Украіне вайскоўцаў расійскай арміі, паведамілі аб вялікай колькасці запытаў з Беларусі аб пошуку сваіх сваякоў, якія пайшлі ваяваць на баку Расіі і не выходзяць на сувязь.

Ілюстрацыйнае фота: Alex Babenko / AP

Ва Украіне загінулі беларусы Андрэй Авярушка і Аляксандр Сянюк, якія ваявалі ў складзе падраздзяленняў расійскай арміі. Як паведамілі Свабодзе ў валанцёрскім праекце «Не жди меня из Украины», абодва ваявалі ў расейскай арміі па кантракце.

Аб гібелі Андрэя Авярушкі ў праект паведамілі ягоныя дзеці, якія пачалі пошук бацькі сёлета ў пачатку жніўня. 10 жніўня стала вядома пра ягоную гібель.

Андрэй Авярушка нарадзіўся 11 ліпеня 1969 года ў пасёлку Індура пад Гроднам і ваяваў у 254-м гвардзейскім мотастралковым палку (вайсковая частка 91704) — гэта тактычнае фарміраванне Сухапутных войскаў Расіі. Падраздзяленне дыслакавалася ў Клінцах Бранскай вобласці. Дзеці ўжо атрымалі пацвярджэнне аб гібелі свайго бацькі.

24 красавіка 2024 года стала вядома аб гібелі Аляксандра Сенюка з Мінска. Да кантракту ў расійскім войску ён, імаверна, працаваў кіроўцам пасажырскага аўтобуса ў Мінску. Ваяваў пад пазыўным «Белы» ў першай асобнай штурмавой роце 33 мотастралковага палка, які ўдзельнічаў у баях у Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях Украіны.

«Пра яго гібель паведаміў вайсковец з ягонага палка», — удакладнілі валанцёры.

Як яны сцвярджаюць, абставіны і дэталі падпісання гэтымі беларусамі кантрактаў на службу ў расійскай арміі ім невядомыя.

З Беларусі шмат запытаў пасля баёў пад Данецкам

Валанцёры паведамілі, што да іх апошнім часам звяртаецца шмат людзей з Беларусі па пошук сваякоў.

«У часе баёў за Аўдзееўку было шмат зваротаў з Беларусі па пошуку. Але ўсе яны баяліся публікаваць свае звароты», — сказаў суразмоўца Свабоды.

Баі за Аўдзееўку пачаліся ў лютым 2022 года і працягваліся да сярэдзіны лютага 2024-га, калі ўкраінскія войскі пасля цяжкіх баёў выйшлі з гэтага горада. У Аўдзееўцы ваявалі фармаванні так званай «ДНР», а таксама 1439-ы самаходна-артылерыйскі полк, сфармаваны ў Іркуцку. У 2023 і пачатку 2024 году Расія перакідвала на аўдзееўскі кірунак батальён за батальёнам. Паводле звестак разведкі ЗША, толькі за кастрычнік-снежань 2023 году пад Аўдзееўкай загінулі або атрымалі раненні каля 13 тысяч вайскоўцаў расійскай арміі.

На пытанне, ці звярталіся з Беларусі па пошук сваякоў пасля пачатку ўкраінскай аперацыі ў Курскай вобласці, у праекце адказалі: «Калі будзе інфармацыя пра палонных, апублікуем на нашым канале».

Цяпер, паводле яшчэ аднаго праекта poteru.net, які вядзе базу загінулых ва Украіне, пацвердзілі гібель 16 беларусаў і выхадцаў з Беларусі, якія ваявалі ў складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», расейскай арміі і ў ваенізаваных фармаваннях так званых «ДНР» і «ЛНР».

Сярод іх — Раман Гровіч, Мікалай Маркаў, Аляксандр Шыянаў, Дзмітрый Леўчанка, Іван Ігнаценка, Аляксей Цішкевіч, Віталь Загнеткін, Аляксандар Міхайлаў, Ігар Валачылаў, Яраслаў Асташкоў, Сяргей Ланавенка, Віталь Чыбісаў, Дзяніс Лазараў, Аляксандр Сянюк, Руслан Нікіцін, Андрэй Авярушка.

Іншыя крыніцы паведамлялі пра гібель яшчэ пяці беларусаў, якія ваявалі за Расію, — Васіля Курловіча, Паўла Яўглеўскага, Пятра Лузанава, Уладзіслава Чарнова і Андрэя Бабко.

Дакладная колькасць загінулых ва Украіне беларусаў і выхадцаў з Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі, невядома.

Каментары9

  • Ёсік
    23.08.2024
    Лёгкія грошы, як яны лічылі, ці рускі сьвет у глуздах. Мярзотнікі, гіцалі, пачвары, ніякіх спачуваньняў.
  • Ганьба
    23.08.2024
    Радасна.
  • Крэйзанутае быдла
    23.08.2024
    Яно ім трэба? Забіваць людзей у 21-м стагоддзі без усякай прычыны на чужой вайне. Гэта тычыцца ўсіх беларусаў, з абодвух бакоў.

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект4

На выбарах у Балгарыі лідзіруе праеўрапейскі блок2

У Рэчыцы распачаўся чарговы суд над палітзняволенай Вікторыяй Кульшай. Ужо чацверты

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пройдуць у верасні наступнага года

Сілавікі затрымалі акцёра «Беларусьфільма»3

Стала вядома, што з'явіцца на месцы «Казачнага замка» ў парку Горкага2

Сузаснавальніца Partyzankі: Мы дапамагалі і мыць рэчы, і знайсці працу, і шукалі кватэры2

У Расіі ствараюць радыкальныя атрады «АКВД». Што гэта такое?11

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →