Свет33

Венгерскі палітык з Еўрапарламента падаў у адстаўку пасля п'янай бойкі і сваркі з жанчынай у бары

Балаж Дзьёрфі, дэпутат Еўрапарламента ад партыі прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана «Фідэс», склаў мандат пасля бойкі ў бары.

Балаж Дзьёрфі. Фота: фэйсбук палітыка

Пра гэта Дзьёрфі напісаў у Facebook 23 жніўня.

Ён паведаміў, што ўвечары ў чацвер, 22 жніўня, «увязаўся ў п'яную спрэчку з жанчынай, якая, на жаль, перарасла ў гвалт».

«Хоць я, на жаль, не памятаю, што адбылося, тое, што я зрабіў, было непрымальным. Калі я зрабіў, мне няма месца ў грамадскім жыцці. Таму я падаю ў адстаўку з усіх сваіх публічных пасад і выходжу з «Фідэс». Гэта самае малое, што я магу зрабіць у гэтай сітуацыі», — дадаў ён.

Палітык таксама пакінуў пасаду прэзідэнта Венгерскай сельскагаспадарчай палаты, якую ўзначальваў з 2013 года.

У «Фідэс» пацвердзілі звальненне Дзьёрфі, падкрэсліўшы, што паводзінам еўрадэпутата «няма апраўдання», а партыя «не трывае гвалту, асабліва ў дачыненні да жанчын!», піша «Еўрапейская праўда».

Хоць публічна бакі не ўдакладнялі падрабязнасцяў інцыдэнту, венгерскія СМІ сцвярджаюць, што Дзьёрфі падчас вечарынкі ў адным з бараў Будапешта, падпіўшы, накрычаў на жанчыну, на што яе таварышы адрэагавалі бойкай.

На месца здарэння давялося выклікаць паліцыю, аднаму з удзельнікаў бойкі спатрэбілася дапамога медыкаў. Дзьёрфі фігуруе ў расследаванні, якое па факце інцыдэнту пачала Цэнтральная галоўная следчая пракуратура Венгрыі.

Балаж Дзьёрфі стаў дэпутатам Еўрапарламента ад «Фідэс» у чэрвені пасля 14 гадоў працы ў парламенце Венгрыі.

Гэта не першы выпадак, калі Еўрадэпутаты ад партыі Орбана трапляюць у падобныя скандалы. У 2020 годзе Ёжэф Саер склаў мандат пасля таго, як яго заспелі на гей-оргіі ў Брусэлі з наркотыкамі, а ад паліцыі ён уцякаў, спусціўшыся па вадасцёкавай трубе.

Каментары3

  • Беларускі Дом ў Варшаве
    23.08.2024
    Зацята падтрымліваем ідэю гендэрнае роўнасьці ў адзінаборствах. Адначасова заклікаем праводзіць спаборніцтвы на нашай ліцэнзаванай, прыстасаванай і выпрабаванай пляцоўны, а ня абы дзе заманецца
  • Вугорская Сельскагаспадарчая Палата
    23.08.2024
    І тут дзяржабны пратэкцыяніскі картэль.
    Не перастаю цешыцца з пашыранасьці гэтых антыспажывецкіх саюзаў мастакоў імя А. Пушкіна, дазнаўся нават, што ў адной братняй рэспубліцы ёсьцечка Ізба Кнігарняў. Нават зьдзіўляе, што спадар Лукашэнка Бацька да апошняга зь "ізбай" рыэлтараў марудзіў (якое стварэньне картэля ў новым законе рыэлтары аднадумна ўсхвалілі).
  • А. Пушкін
    23.08.2024
    Дык мяне зрэшты на апошні год выключылі з картэля мастакоў з гарантаванымі дзярж замовамі і аплатай з кішэні падаткаплацельніка

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА18

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь не дапусціць, каб яе ўцягнулі ў канфлікт ва Украіне5

Асноўны інстынкт па-віцебску. Хлопец ехаў па сэкс у Оршу, а заняўся ім проста на прыпынку з першай сустрэчнай16

Міністр інфармацыі: У Беларусі пакуль не плануецца закрываць YouTube1

Прадстаўніка гомельскага праўладнага прафсаюза судзілі за распаўсюд экстрэмізму

Кампаніі, якія займаюцца дастаўкай аўто з ЗША, прапрацоўваюць новы маршрут праз адну з краін Еўрасаюза1

Памёр адзін з бацькоў-заснавальнікаў расійскага тэлебачання Мікалай Сванідзэ9

ГУР Мінабароны Украіны пацвердзіла інфармацыю пра збіты расійскі знішчальнік і паказала ВІДЭА7

Нігерыйскі футбаліст, які гуляе за «Івацэвічы», набыў французскую кавярню ў Брэсце12

Праўладныя сацыёлагі расказалі, што чытаюць беларусы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА18

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА

Галоўнае
Усе навіны →