У некалькіх беларускіх ВНУ і гімназіі з-за вірусаў адключылі інтэрнэт
Нацыянальны цэнтр кібербяспекі запатрабаваў ад аператараў электрасувязі адключыць інтэрнэт у адной з мінскіх гімназій, дзвюх сталічных і адной рэгіянальнай вышэйшай навучальнай установе.
Такое рашэнне было прынята пасля з'яўлення прыкмет наяўнасці шкоднаснага праграмнага забеспячэння ў інфармацыйнай інфраструктуры навучальных устаноў, піша Onliner.by.
Адзначаецца, што гэтая пастанова прынятая ўпершыню з моманту прыняцця ўказа «Аб кібербяспецы», яна накіраваная на прадухіленне і мінімізацыю наступстваў кібератак на аб'екты інфармацыйнай інфраструктуры ўстаноў адукацыі.
Прадпісанне аб прыпыненні аказання інтэрнэт-паслуг было выдадзена 17 жніўня.
Каментары