Грамадства33

Руферы залезлі на шматпавярховік у Мінску і знялі на відэа навальніцу. Зараз іх будзе шукаць міліцыя

Дзверы на дах экстрэмалы не ўзломвалі, але чыноўнікі заяўляюць, што тыя парушылі закон.

Экстрэмалы ў ноч на 22 жніўня забраліся на дах шматпавярховіка ў Мінску, каб зняць на відэа прыгожую навальніцу. Ролік аўтары апублікавалі ў сацсетках, ён распаўсюдзіўся ў тыктоку.

@belarus_glavnoe Сегодня ночью в городе была неповторимая атмосфера #беларусь #минск #гроза #врек #грозаминск #втоп ♬ оригинальный звук - belarus_glavnoe

Чыноўнікі мяркуюць, што аўтары відэа парушылі закон. Яны праніклі на дах, уваход на які быў закрыты. Устаноўлена, што відэа здымалі з даху дома на Сурганава, 88.

Цяпер, як распавялі «Мінск-Навінам» у адміністрацыі Савецкага раёна, руфераў будзе шукаць міліцыя.

«Калі туды прыехалі спецыялісты, уваход быў закрыты на замок, а сляды ўзлому адсутнічалі. Ёсць імавернасць, што хтосьці змог падабраць ключ. Традыцыйна ў такіх выпадках замок мяняецца і падаецца заява ў міліцыю, што і зробіць старшыня таварыства ўласнікаў гэтага дома», — распавялі ў адміністрацыі.

ДзяржСМІ пішуць, што за пранікненне на дах з узломам можа пагражаць крымінальная справа па арт.218 КК РБ «наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці».

Санкцыя прадугледжвае ад грамадскіх работ да 12 гадоў калоніі.

Каментары3

  • Петя
    23.08.2024
    Как же бесят те, кто цепляет лукашенковкую тряпку в тиктоке. Надеюсь ребята наконец поймут в какой стране они живут
  • 23.08.2024
    Петя, згоден з табой . Ніякага злачынства хлопчыкі не зрабілі . Бо згодна жыллёвага кодекса , дах будынку з'яўляецца агульнай ўласнасцю жыхароў ( ўладальнікаў ) . Так як дзверы , ганкі , ліфт ... і кожны мае права свабоднага дачынення да ўсей агульнай маемасці . Усе жыхары плоцяць за яго ужыванне, рамонт , абслугованне ...
    Але за чырвона зялёнае яны заробяць па самае... )
  • ?
    23.08.2024
    Петя, не. Да сеньня не зразумелі, ужо спазнілісь.

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА18

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь не дапусціць, каб яе ўцягнулі ў канфлікт ва Украіне5

Асноўны інстынкт па-віцебску. Хлопец ехаў па сэкс у Оршу, а заняўся ім проста на прыпынку з першай сустрэчнай16

Міністр інфармацыі: У Беларусі пакуль не плануецца закрываць YouTube1

Прадстаўніка гомельскага праўладнага прафсаюза судзілі за распаўсюд экстрэмізму

Кампаніі, якія займаюцца дастаўкай аўто з ЗША, прапрацоўваюць новы маршрут праз адну з краін Еўрасаюза1

Памёр адзін з бацькоў-заснавальнікаў расійскага тэлебачання Мікалай Сванідзэ9

ГУР Мінабароны Украіны пацвердзіла інфармацыю пра збіты расійскі знішчальнік і паказала ВІДЭА7

Нігерыйскі футбаліст, які гуляе за «Івацэвічы», набыў французскую кавярню ў Брэсце12

Праўладныя сацыёлагі расказалі, што чытаюць беларусы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА18

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА

Галоўнае
Усе навіны →