Свет11

Новы гендырэктар Starbucks трапіў у скандал, бо збіраецца лятаць на працу на самалёце. Але ёсць нюанс

Каб трапіць у офіс, яму трэба пераадолець 1600 км.

Офіс Starbucks у Сіэтле. Фота: Coolcaesar, commons.wikimedia.org

Новы гендырэктар Starbucks Браян Нікол падвергнуўся крытыцы. Па кантракце ён павінен знаходзіцца ў офісе тры дні на тыдзень, а дабірацца туды ён збіраецца на карпаратыўным самалёце, таму што ад офіса да яго дома — 1600 кіламетраў. Нікол і яго сям'я жывуць у Ньюпорт Біч, Каліфорнія (ЗША), а штаб-кватэра Starbucks знаходзіцца ў Сіэтле, піша Бі-бі-сі.

Калі пераадольваць гэту адлегласць на машыне, то трэба 18 гадзін. На самалёце ж — 2,5-3 гадзіны

Паводле справаздачы Еўрапейскай федэрацыі транспарту і навакольнага асяроддзя, палёт на прыватным самалёце ёсць адным з найбольш «брудных» відаў транспарту: ён вырабляе да 14 разоў больш выкідаў у навакольнае асяроддзе на аднаго пасажыра, чым камерцыйныя рэйсы, і ў 50 разоў больш, чым пры паездцы на цягніку.

Крытыкі абвінавацілі Starbucks у крывадушнасці, бо ў публічным полі кампанія пазіцыянуе сябе як экалагічна адказную.

Каментары1

  • Acab
    23.08.2024
    Трэба дэмакратычна вызначаць, як каму на працу перасоўвацца, а не каб кожны сабе свавольнічаў на машыне ці самалёце.
    Штосэкундна ўсясьветны рэфэрэндум не правядзеш, бо кныровічы накручваюць апытанкі, то Цэнтралян распрацуе схему рассылкі аўтазакаў па работнікаў.
    Аўтазакі экалягічныя - электра, на рэйках - трамвайнага кшталту

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект4

На выбарах у Балгарыі лідзіруе праеўрапейскі блок2

У Рэчыцы распачаўся чарговы суд над палітзняволенай Вікторыяй Кульшай. Ужо чацверты

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пройдуць у верасні наступнага года

Сілавікі затрымалі акцёра «Беларусьфільма»3

Стала вядома, што з'явіцца на месцы «Казачнага замка» ў парку Горкага2

Сузаснавальніца Partyzankі: Мы дапамагалі і мыць рэчы, і знайсці працу, і шукалі кватэры2

У Расіі ствараюць радыкальныя атрады «АКВД». Што гэта такое?11

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →