Вайна99

Не паспелі амерыканцы ўвайсці пад Курск, як прапаганда абвесціла аб іх знішчэнні. Што вядома?

Расійскія Z-каналы справаздачыліся аб знішчэнні «наймітаў амерыканскай прыватнай ваеннай кампаніі FOG», якія нібыта спрабавалі ўзяць населены пункт на ўсход ад Суджы. У той жа час у інтэрнэце стала з'яўляцца ўсё больш сведчанняў аб прысутнасці на тэрыторыі Расіі былых марпехаў ЗША, якія дапамагаюць украінскай арміі ў наступе.

Фоты былых амерыканскіх марпехаў, якія разам з УСУ знаходзяцца ў Курскай вобласці. У гэтым жа раёне свой удзел ва ўкраінскім наступе пацвердзіла амерыканская недзяржаўная вайсковая арганізацыя Forward Observations Group («Група нападу і назірання»/FOG). Фоты: акаўнты FOG / заходні сегмент твітара (X)

Пракрамлёўскі тэлеграм-канал Shot са спасылкай на крыніцы сцвярджае, што «найміты прыватнай ваеннай кампаніі ЗША Forward Observations Group» разам з УСУ спрабавалі штурмаваць сяло Руская Канапелька, што на ўсход ад Суджы.

Па версіі прапаганды, падчас атакі былі забітыя да 60 украінскіх вайскоўцаў, у ліку якіх былі «амерыканскія найміты», і знішчаныя некалькі адзінак бранятэхнікі УСУ.

Чорным указальнікам пазначана сяло Руская Канапелька, якое знаходзіцца на ўсход ад падкантрольнага УСУ расійскага горада Суджы. Крыніца: Вікіпедыя

Украінскае камандаванне гэтую інфармацыю пакуль ніяк не каментавала, але сама група FOG выклала ў інстаграме сторыз, дзе іранічна адказала расійскай прапагандзе і прапанавала закупляць свой мерч.

«Сумна, але давядзецца прызнаць — усе супрацоўнікі FOG цяпер мёртвыя. Памерлі нашыя амерыканскія браты-найміты-геі. Мы будзем памятаць пра іх, купляючы мерч, які праз 20 хвілін з'явіцца ў продажы», — іранічна адказала група FOG.

Група FOG пракаментавала інфармацыю расійскай прапаганды аб нібыта ўласных стратах пад горадам Суджы. Скрыншот сторыз з афіцыйнай інстаграм-старонкі FOG

У той жа час у сеціве стала з'яўляцца больш фота, якія могуць сведчыць аб наяўнасці ў Курскай вобласці добраахвотнікаў з ЗША. Некаторыя здымкі публікаваліся непасрэдна ў сацсетках групы FOG і ў іншых акаўнтах, звязаных з ёй.

Два амерыканскія добраахвотнікі трымаюць сцяг ЗША на фоне расійскага прапагандысцкага білборда ў Суджы. Крыніца: заходні сегмент твітара (X)
Амерыканскія добраахвотнікі, на чыёй брані ёсць знак Forward Observations Group (FOG), трымаюць украінскі сцяг. Крыніца: інстаграм-акаўнт @saintjavelin

Нагадаем, што амерыканская недзяржаўная вайсковая арганізацыя Forward Observations Group («Група нападу і назірання»/FOG), якая складаецца з былых марпехаў і спецназаўцаў ЗША, нядаўна прызнала свой удзел ва ўкраінскім наступе пад Курскам.

Адпаведную публікацыю FOG зрабіла на сваёй афіцыйнай старонцы ў інстаграме, куды набегла велізарная колькасць прарасійскіх ботаў і звычайных расійскіх карыстальнікаў, якія пачалі пагражаць амерыканцам расправай і спрабаваць іх пераконваць у «непазбежнай перамозе рускай зброі».

Не засталіся ў баку і расійскі МЗС, Савет Федэрацыі Расіі і мноства Z-каналаў, якія абвінавацілі ЗША ў адкрытай агрэсіі супраць Расіі і абвясцілі «амерыканскіх наймітаў» законнай вайсковай цэллю, паабяцаўшы ім «або смерць, або пажыццёвае зняволенне за наёмніцтва ў выпадку іх трапляння ў палон».

Аб тым, што сабой уяўляе амерыканская вайсковая група FOG, як даўно яна дзейнічае ва Украіне і якімі магчымасцямі валодае, «Наша Ніва» пісала тут.

Каментары9

  • Из США
    22.08.2024
    Я, как гражданин США, желаю чтобы от этих наёмников и мокрого места не осталось.
  • Сидите дома хлопцы.
    22.08.2024
    Из США, так и будет. Аминь!
  • Сидите дома хлопцы.
    22.08.2024
    Нива, лайки можно ставить только за Украину? Молодцы классно придумали.

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект4

На выбарах у Балгарыі лідзіруе праеўрапейскі блок2

У Рэчыцы распачаўся чарговы суд над палітзняволенай Вікторыяй Кульшай. Ужо чацверты

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пройдуць у верасні наступнага года

Сілавікі затрымалі акцёра «Беларусьфільма»3

Стала вядома, што з'явіцца на месцы «Казачнага замка» ў парку Горкага2

Сузаснавальніца Partyzankі: Мы дапамагалі і мыць рэчы, і знайсці працу, і шукалі кватэры2

У Расіі ствараюць радыкальныя атрады «АКВД». Што гэта такое?11

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →