Грамадства1111

Ціханоўская паказала свой працоўны кабінет. Там ёсць і нашумелы кубак з навагодняга звароту

Святлана Ціханоўская падзялілася ў інстаграме відэа са свайго працоўнага кабінета.

Скрыны відэа Ціханоўскай

Офіс Ціханоўскай цяпер у Вільні. У кабінеце Ціханоўскай стаяць два бел-чырвона-белыя сцягі. На сцяне — малюнак з ёй і Сяргеем Ціханоўскім.

На стале сабраныя розныя памятныя рэчы — партрэт Ціханоўскага мастачкі Ксішы Анёлавай, карціна Алены Зеленцавай, жоўта-сіні бранзалецік (Ціханоўская адзначыла толькі, што яго сплёў вельмі важны для яе чалавек), хэнд-мэйд лялька Света, падораная ў Познані, каляндарыкі з натхняльнымі выразамі. 

Вось такі звон з Ефрасіннеўскім крыжом дораць часам міжнародным партнёрам:

Скрын відэа Ціханоўскай

Таксама стаіць нашумелы кубак з навагодняга звароту Ціханоўскай. Ён нарабіў шуму, бо ў твітары абмяркоўвалі, ці нармальна мець кубак за 20 еўра. У Офісе тады тлумачылі, што кубак належыць гаспадару кватэры, дзе запісвалі зварот.

«Доўгі час яго ў мяне не было, але так шмат пра яе жартаў… Памятаеце, Вара з Чэхіі, якая аддала свой дрон нашым добраахвотнікам? Вось яна мне падарыла гэты кубак», — падзялілася Ціханоўская.

У яе кабінеце стаіць таксама стэлаж з рознымі сувенірамі, якія ў будучым перададуць у музей. Там паштоўкі, кніжкі, розныя статуэткі.

«Я лічу вельмі важным атачаць сябе рэчамі, якія натхняюць працягваць працу», — напісала Ціханоўская пад відэа.

Каментары11

  • Пытанне
    23.08.2024
    А дзе сядзіць Святлана Ціханоўская? Як патрапіць да яе на прыём у гэты кабінет і абмеркаваць праблемы беларусаў? Наколькі разумею, ёй засталося амаль паўгады трываць на сваёй пасадзе - мо й яшчэ б паспелі зрабіць штосці карыснае для беларусаў разам.
  • Дзядзька
    23.08.2024
    Да пошла ты нафиг!, затое ёсьць інстаграм!
  • Поликарп
    23.08.2024
    Пытанне, в литовском реестре там значится только один работник (не вечерка), потому потерпите

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект4

На выбарах у Балгарыі лідзіруе праеўрапейскі блок2

У Рэчыцы распачаўся чарговы суд над палітзняволенай Вікторыяй Кульшай. Ужо чацверты

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пройдуць у верасні наступнага года

Сілавікі затрымалі акцёра «Беларусьфільма»3

Стала вядома, што з'явіцца на месцы «Казачнага замка» ў парку Горкага2

Сузаснавальніца Partyzankі: Мы дапамагалі і мыць рэчы, і знайсці працу, і шукалі кватэры2

У Расіі ствараюць радыкальныя атрады «АКВД». Што гэта такое?11

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →