Грамадства44

«Праводзіцца аб'ектывізацыя фактаў з інтэрнэту». Мінздароўя пракаментавала смерць дзіцяці ў Старых Дарогах

Прычыну смерці 10-гадовай дзяўчынкі ўсё яшчэ высвятляюць.

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя праводзіць расследаванне абставінаў смерці 10-гадовай дзяўчынкі ў бальніцы ў Старых Дарогах.

Нагадаем, што дзіця шпіталізавалі ўвечары 20 жніўня ў здавальняючым стане. Аднак праз тры гадзіны ў дзяўчынкі спынілася сэрца. «Наконт смерці 10-гадовай пацыенткі ў старадарожскай ЦРБ — групай экспертаў ведамства праводзіцца медыцынскае расследаванне, вывучаюцца ўсе матэрыялы справы.

Таксама праводзіцца аб'ектывізацыя ўсіх фактаў, выкладзеных у інтэрнэт-прасторы і выяўленых рабочай групай на гэты момант», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.

Канчатковыя высновы будуць зробленыя па выніках працы камісіі і пасля завяршэння ўсіх лабараторных даследаванняў. У Міністэрстве аховы здароўя абяцаюць, што выпадак у абавязковым парадку будзе разгледжаны на лячэбна-кантрольным савеце.

Каментары4

  • Acab
    23.08.2024
    Паджаніце і мне дуэцік практыкантак-чацьвертакурсьніцаў на аб ектывізацыю
  • Зося
    23.08.2024
    " ... аб'ектывізацыя ўсіх фактаў, выкладзеных у інтэрнэт-прасторы". Незразумела! Замест праверкі медыцынскай дапамогі у Старых Дарогах камісія будзе паляваць на каментатараў?
  • Брэдбэрэўскія Пажарнікі
    23.08.2024
    Няма як міні здароўю перасьледаваць камэнтатараў, яно спраўджае само сваю якасьць, сьлед паведамленьне пацыентам данесьці, што найлепшая мэдыцына ў Галяктыцы і былым СэСэСэРы.
    Але мы ў выкананьне прынцыпу дэмакратычнага падзелу ўладаў ім дапаможам.
    Дарэчы, наш прадстаўнік ў інтэрполе падпісаў з Астазыйскім і Акэянійскім (хаця мы так-та ваюем) пакт пра супрацьдзеяньне кібэрзлачынствам. Моцна нам дапаможа ў набутэляньні камэнтатараў. Хочам вас запэўніць, менавіта Ангсоц ў гэтай справе наперадзе, няхай і ўсе ўдзельнікі інтэрполу таксама ня пудлуюць

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА18

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь не дапусціць, каб яе ўцягнулі ў канфлікт ва Украіне5

Асноўны інстынкт па-віцебску. Хлопец ехаў па сэкс у Оршу, а заняўся ім проста на прыпынку з першай сустрэчнай16

Міністр інфармацыі: У Беларусі пакуль не плануецца закрываць YouTube1

Прадстаўніка гомельскага праўладнага прафсаюза судзілі за распаўсюд экстрэмізму

Кампаніі, якія займаюцца дастаўкай аўто з ЗША, прапрацоўваюць новы маршрут праз адну з краін Еўрасаюза1

Памёр адзін з бацькоў-заснавальнікаў расійскага тэлебачання Мікалай Сванідзэ9

ГУР Мінабароны Украіны пацвердзіла інфармацыю пра збіты расійскі знішчальнік і паказала ВІДЭА7

Нігерыйскі футбаліст, які гуляе за «Івацэвічы», набыў французскую кавярню ў Брэсце12

Праўладныя сацыёлагі расказалі, што чытаюць беларусы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА18

План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА

Галоўнае
Усе навіны →