Грамадства4545

Генштаб: Калі б УСУ наступалі на Беларусь, як у Курскай вобласці, далі б людзям зброю

Намеснік начальніка Генштаба Віктар Тумар паразважаў пра ўсенароднасць абароны Беларусі.

Віктар Тумар. Скрыншот відэа

Калі б украінскія войскі наступалі на тэрыторыю Беларусі, як гэта адбываецца ў Курскай вобласці Расіі, то ў бой супраць УСУ адправілі б тэрабарону і народнае апалчэнне.

Пра гэта намеснік начальніка Генштаба Беларусі па навуковай рабоце палкоўнік Віктар Тумар заявіў у інтэрв'ю «СБ».

Ён мяркуе, што беларускае народнае апалчэнне больш паспяхова б спраўлялася з дыверсійна-разведвальнымі групамі.

«Далі б магчымасць людзям бараніць свой дом са зброяй. І проста так дыверсійна-выведвальныя групы ўжо свабодна не перамяшчаліся, і ва ўкраінцаў не было б магчымасці проста так расстрэльваць грамадзянскія аўтамабілі.

Вось у чым наша ідэя і абарона — гэта народ. А аснова — гэта Узброеныя Сілы. Таму мы выбудоўваем гэтую сістэму менавіта так. І тэрытарыяльныя войскі і народнае апалчэнне працуюць пад кіраўніцтвам Генеральнага штаба УС Беларусі», — мяркуе Тумар.

Паводле яго слоў, у Беларусі створаны высокаманеўраная армія, якая можа ўзмацніцца падраздзяленнямі МУС і КДБ, а таксама народным апалчэннем і тэрабаронай. На думку Тумара, УС РБ складаюць «галоўную ўдарную і баявую сілы і валодаюць магутным вайсковым патэнцыялам».

Каментары45

  • Ледзь улазіць у экран
    23.08.2024
    Мяркуючы па памеры шчок і двайнога падбародка, намеснік начальніка Генштаба Віктар Тумар здольны ваяваць толькі з уласным халадзільнікам. Прычым халадзільнік перамагае.
  • Ёсік
    23.08.2024
    А чаму у канцы сваёй прамовы не сказаў Аляксандр Рыгоравіч, я так цябе люблю. Што ты тлузьнеш, якая тэрабарона? Што поўдня каля крамы за мяхамі з пяском пасядзелі, тры стрэлы зрабілі, і ператварыліся ў сапраўдных рэмба? Хлопцы-жаўнеры, не дай божа, каб тутака нешта здарылася, яны ж вас на сьмерць пашлюць, бо ў ваеннай справе нуль.
  • Лейцар коркавы
    23.08.2024
    Хай бы ўжо нешта пачалося, каб убачылі сваю звышманеўровую армію, задзяўблі ўжо плявузгаць абы што.

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

Недахоп работнікаў у Беларусі выклікаў нечаканы пабочны эфект4

На выбарах у Балгарыі лідзіруе праеўрапейскі блок2

У Рэчыцы распачаўся чарговы суд над палітзняволенай Вікторыяй Кульшай. Ужо чацверты

Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні пройдуць у верасні наступнага года

Сілавікі затрымалі акцёра «Беларусьфільма»3

Стала вядома, што з'явіцца на месцы «Казачнага замка» ў парку Горкага2

Сузаснавальніца Partyzankі: Мы дапамагалі і мыць рэчы, і знайсці працу, і шукалі кватэры2

У Расіі ствараюць радыкальныя атрады «АКВД». Што гэта такое?11

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася31

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →