Свет33

Камала Харыс прыняла намінацыю і паабяцала быць прэзідэнтам для ўсіх амерыканцаў

У апошні дзень нацыянальнага з'езду Дэмакратычнай партыі ЗША ў Чыкага Камала Харыс афіцыйна прыняла намінацыю ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта і выступіла з прамовай — пакуль што галоўнай за ўсю яе палітычную кар'еру, піша Бі-бі-сі.

Камала Харыс. Фота: Jacquelyn Martin / AP

Харыс заклікала амерыканцаў выкарыстоўваць будучыя выбары як «каштоўную магчымасць пераадолець горыч і намеціць шлях наперад», незалежна ад партыйных пераваг.

«Я ведаю, што сёння ўвечары нас глядзяць людзі з рознымі палітычнымі поглядамі. І я хачу, каб вы ведалі: я абяцаю быць прэзідэнтам для ўсіх амерыканцаў, — сказала яна. — Я буду прэзідэнтам, які аб'яднае нас вакол нашых самых высокіх памкненняў. Прэзідэнтам, які вядзе — і слухае», — сказала яна пад бурныя апладысменты.

Харыс таксама папярэдзіла аб небяспечных наступствах у выпадку вяртання ў Белы дом рэспубліканца Дональда Трампа.

«Мы ведаем, што будзе ўяўляць сабой другі прэзідэнцкі тэрмін Трампа. Усё гэта выкладзена ў дакуменце «Праект 2025». У многіх адносінах Дональд Трамп з'яўляецца несур'ёзным чалавекам. Аднак наступствы яго вяртання ў Белы дом надзвычай сур'ёзныя», — сказала віцэ-прэзідэнт ЗША.

Паводле яе слоў, Трамп імкнецца адкінуць краіну назад. «Але мы не вернемся ў мінулае», — паўтарыла яна некалькі разоў.

«Я люблю нашу краіну ўсім сэрцам. Куды б я ні пайшла і з кім бы ні сустрэлася, я бачу нацыю, якая гатовая рухацца наперад, гатовая да наступнага кроку і неверагоднага падарожжа, якое і называецца Амерыка», — сказала яна.

Выступ Харыс стаў кульмінацыяй з'езду, які праходзіў чатыры дні. За гэты час на ім выступілі цяперашні прэзідэнт Джо Байдэн, Біл і Хілары Клінтаны, Барак і Мішэль Абамы, былы спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі, а таксама напарнік Харыс па прэзідэнцкай гонцы Цім Уолз.

Як і на аналагічным з'ездзе рэспубліканцаў у ліпені, зала была поўная зорных гасцей. Да тэлевядучай Опры Уінфры і рэпера Ліў Джона далучыліся музыкі Стыві Уандэр і Джон Леджэнд. Хадзілі чуткі, што на з'ездзе могуць з'явіцца Беёнсэ або Тэйлар Свіфт.

Харыс стала кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі пасля таго, як прэзідэнт Джо Байдэн месяц таму выйшаў з перадвыбарнай гонкі пасля некалькіх тыдняў ціску з боку аднапартыйцаў.

Харыс шмат казала пра сваю асабістую гісторыю і кар'еру пракурора, а таксама коратка закранула міжнародныя тэмы, паабяцаўшы, што ў выпадку абрання будзе працягваць падтрымку Украіны.

«Я буду цвёрда стаяць на баку Украіны і нашых саюзнікаў у НАТА», — сказала яна.

Паводле яе слоў, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі яна дапамагала «мабілізаваць глабальны адказ» для таго, каб Украіна змагла абараніцца ад расійскай агрэсіі.

У сваёй прамове Харыс выразна падсумавала ўсе ключавыя моманты, якія яе штаб хацеў закрануць — яе асабістую гісторыю, заклікі да адзінства, мэты эканамічнай і сацыяльнай палітыкі, арыентаваныя на сярэдні клас, і крытыку Дональда Трампа.

Аднак для тых, хто сачыў за яе кампаніяй на працягу апошніх некалькіх тыдняў, у яе прамове было мала новага. «Гэта быў проста новы спосаб ахапіць самую вялікую амерыканскую аўдыторыю, перад якой яна калі-небудзь выступала», — піша карэспандэнт Бі-бі-сі.

Палітычныя з'езды дзвюх асноўных партый, якія праводзяцца кожныя чатыры гады перад прэзідэнцкімі выбарамі, бяруць свой пачатак у 1830-х гадах, калі група дэлегатаў-дэмакратаў, якія падтрымлівалі прэзідэнта Эндру Джэксана, сабралася, каб вылучыць яго на другі тэрмін.

Агулам цяперашняе мерапрыемства дэмакратаў у Чыкага наведала каля 50 тысяч чалавек.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 5 лістапада.

Каментары3

  • Nk
    23.08.2024
    Судя по заявлениям Харрис, она скорее приведет США к гражданской войне, чем станет президентом для всех
  • мясцовы2
    23.08.2024
    Яна будзе або прэзідэнтам-катастрофай, або ня будзе ні кім.
  • пячэнькі байдэна
    23.08.2024
    мясцовы2, як сёе-тая ? )

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →