Муфцій Валгаградскай вобласці: Тых, хто захапіў закладнікаў у калоніі, трэба толькі знішчаць
Ісламістаў, якія зладзілі захоп закладнікаў у папраўчай калоніі №19 у Валгаградскай вобласці, трэба знішчыць. Пра гэта «Газете.Ru» заявіў муфцій рэгіянальнага Цэнтральнага Духоўнага ўпраўлення мусульман Бата Кіфах.
«Мы ўжо стэлефанаваліся з усімі органамі, калі якая дапамога патрэбная ад нас — мы гатовыя. Але, шчыра кажучы, з такімі са злачынцамі перамоваў не павінны быць — толькі знішчаць.
Гэта значыць трэба пісьменную добрую аперацыю па вызваленні павінны правесці і знішчыць гэтых стварэнняў на месцы. Толькі так. І пакараць, хто дапусціў вось гэтую халатнасць у такіх калоніях», — сказаў ён.
Муфцій не змог пацвердзіць інфармацыю СМІ пра тое, што ў калонію накіравалі мулу з Валгаградскай мячэці для перамоваў з бунтаўшчыкамі.
Захоп закладнікаў адбыўся 23 жніўня падчас пасяджэння дысцыплінарнай камісіі ў ПК №19. Пры захопе калоніі загінулі тры чалавекі. Пяць чалавек, у тым ліку адзін вязень, здолелі ўцячы. Сярод тых, каму ўдалося выйсці за тэрыторыю калоніі — начальнік ПК №19 Андрэй Дзявятаў, але ён знаходзіцца ў рэанімацыі.
Паводле папярэдніх звестак, калонію захапілі чатыры чалавекі. якія заявілі пра сваё дачыненне да «Ісламскай дзяржавы!», прынамсі на відэа яны выкрыкваюць ісламісцкія лозунгі.
Крыніцы СМІ сцвярджаюць, што баевікі запатрабавалі $2 млн і верталёт з пілотам, а таксама папрасілі аднаго з закладнікаў звярнуцца да Уладзіміра Пуціна.
Каментары