Жыхар Гомеля ўклеіў у жаночае пасведчанне інваліда сваё фота і год катаўся ў грамадскім транспарце
Магчыма, карыстаўся б ім і далей, калі б не трапіўся на крадзяжы.
Мужчына ўклеіў сваё фота ў жаночае пасведчанне інваліда і амаль год карыстаўся бясплатным праездам у грамадскім транспарце. Магчыма, карыстаўся б і далей, калі б не трапіўся на крадзяжы, піша belkagomel.by.
Год таму жыхар Зябраўкі знайшоў дома пасведчанне інваліда I групы, якое належала ўжо даўно памерлай сястры. Пенсіянер уклеіў у дакумент сваю фатаграфію і стаў карыстацца ім пры паездках у грамадскім транспарце.
Паказваў пасведчанне ў прыгарадных цягніках, у касе аўтавакзала, пры праверках у аўтобусах і тралейбусах Гомеля.
Пры гэтым ніводны з работнікаў транспарту не звярнуў увагі на неадпаведнасць у дакуменце мужчынскай фатаграфіі жаночаму імю.
Шанцаванне скончылася, калі мужчына скраў некалькі шакаладак у адным з супермаркетаў. Міліцыянт, які праводзіў ператрус, знайшоў у падазраванага дзіўны дакумент і задаў лагічныя пытанні. У адказ затрыманы прапанаваў хабар 100 рублёў, каб прыбраць згадку пра падробку дакумента са справы.
— Грошы міліцыянт не ўзяў, а ў дачыненні да мужчыны завялі адразу дзве крымінальныя справы — за падробку пасведчання і спробу дачы хабару.
Як вынік, паўтара гады хатняй хіміі.
Каментары