Здарэнні

16-гадовы хлопец падпрацоўваў кур'ерам тэлефонных махляроў і вынес 2,6 мільёна рублёў

У суд перададзеная крымінальная справа супраць 16-гадовага мінчука.

Яму выстаўленыя абвінавачванні ў махлярстве ў асабліва буйным памеры, здзейсненым групай асоб, а таксама ў незаконным распаўсюдзе рэквізітаў банкаўскіх карт і аўтэнтыфікацыйных даных, якія дазваляюць атрымаць доступ да рахункаў, піша Onliner.by.

Згодна з матэрыяламі справы, хлопец удзельнічаў у тэлефонных махлярствах, выконваючы ролю кур'ера ў злачыннай групе. Па ўказанні «куратараў» ён прыязджаў да пацярпелых для атрымання грошай і маёмасці, якія затым перадаваў іншым членам групы.

У выніку яго дзеянняў чацвёра пацярпелых страцілі маёмасць на суму больш за 2,6 мільёна рублёў. Акрамя таго, за матэрыяльнае ўзнагароджанне абвінавачаны перадаў іншай асобе рэквізіты банкаўскіх карт і аўтэнтыфікацыйныя даныя.

Пракуратура, вывучыўшы матэрыялы справы, пацвердзіла абгрунтаванасць абвінавачванняў, дастатковасць доказаў і паўнату даследавання абставінаў злачынстваў. Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя па ч. 4 арт.209 і ч. 1 арт. 222 Крымінальнага кодэкса. Раней абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту пакінутая без зменаў.

Каментары

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Па ўсёй Беларусі быў маштабны тэлекамунікацыйны збой2

Экс-амапаўцу з дачкой за ўдзел у пратэстах далі хатнюю хімію

У Беларусі запускаюць маршрутку на папулярным напрамку. Яна праедзе 350 км і будзе рабіць вялікі круг

Танкеры з газам з ЗША масава мяняюць маршруты і ідуць у Еўропу15

Выйшла на свабоду адвакатка Наталля Буракоўская

Скумбрыя з іголкамі, сала з цвікамі: у Мінску нехта раскідвае небяспечныя прынады для сабак3

Памёр Мікола Лавіцкі1

У Telegram распаўсюджваецца вірус-траян Mamont, які пытаецца: «Гэта ты?»1

Карпенка заявіў, што ў ЦВК не паступіла ніводнай скаргі. Але гэта няпраўда

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →