Вы будзеце шакаваныя, але сіноптыкі на гэтым тыдні паабяцалі мокры снег і замаразкі
Прагноз надвор'я на 16—18 красавіка.
У аўторак будзе хоць і халодна, але гэта, выглядае, будзе самы цёплы дзень тыдня.
Раніцай і днём будзе ўплыў франтальных раздзелаў ад цыклону з цэнтрам над Літвой. У многіх раёнах чакаюцца дажджы. Вецер па захадзе месцамі моцны парывісты.
Ноччу -1..+5°С, максімальная днём +9..+14°С, па поўдні да +16°С. У Мінску +10..+12°С.
17 красавіка, у сераду, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Ноччу -1..+6°С, максімальная днём ад +7°С па паўночным захадзе да +15°С па паўднёвым усходзе. У Мінску максімум +9°С.
У чацвер раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі — ападкі (у асноўным дождж). Днём месцамі па паўднёвым усходзе моцныя дажджы. Ноччу -1..+6°С, максімальная днём +6..+11°С. У Мінску +8°С.
У пятніцу ў Мінску чакаецца ўначы мокры снег, удзень +5°С. У суботу +8°С.
Паводле папярэдніх прагнозаў, у першай палове наступнага тыдня ў Мінску будзе не вышэй за +11°С.
Каментары