Свет

Ізраіль абвясціў пра забойства прэм'ер-міністра сектара Газа

Высокапастаўлены функцыянер ХАМАС быў забіты ў выніку авіяўдару ўлетку.

Чыноўнікі ХАМАС (злева направа) Раві Муштаха, Самех Аль-Сірадж і самі Адэх. Тэкст на чырвоных палосках абвяшчае: «знішчаны». Фота: Армія абароны Ізраіля

Армія абароны Ізраіля абвясціла пра забойства Раўхі Муштахі, якога лічылі дэ-факта прэм'ер-міністрам сектара Газа.

Муштаха быў забіты ў выніку ізраільскага авіяўдару тры месяцы таму, разам з іншымі чыноўнікамі ХАМАС Самехам аль-Сіраджам, які займаў пасаду міністра бяспекі ў Палітбюро, і Самі Адэхам, кіраўніком «агульнага механізму бяспекі» ХАМАС, піша The Times of Israel.

ЦАХАЛ сцвярджае, што Муштаха быў правай рукой і адным з найбліжэйшых паплечнікаў лідара ХАМАС Ях'і Сінвара. Яго называюць самым высокапастаўленым чальцом Палітбюро ХАМАС у сектары Газа, адным з аператыўнікаў арганізацыі. Акрамя таго, Муштаха ўзначальваў цывільнае кіраўніцтва ў сектары Газа.

Па даных ізраільскіх вайскоўцаў, функцыянеры ХАМАС хаваліся ў тунэлі на поўначы сектара.

Вайскоўцы апісваюць тунэль як «умацаванае і абсталяванае падземнае збудаванне», якое «служыла камандна-кантрольным цэнтрам ХАМАС і дазваляла старшым аператыўнікам заставацца ўнутры яго на працягу доўгага часу».

ХАМАС не пацвердзіў гібель высокапастаўленых чыноўнікаў. Армія абароны Ізраіля сцвярджае, што ХАМАС хавае свае страты, каб не дапусціць падзення баявога духу.

Каментары

Гайдукевіч рэкамендаваў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»11

Гайдукевіч рэкамендаваў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пачалі выпускаць сыр з белым труфелем1

Падчас тэракту ў Ізраілі цяжка паранены грамадзянін Беларусі

Ізраіль забараніў уезд у краіну генеральнаму сакратару ААН10

У Бярдзянску забілі суддзю-калабаранта2

Дураў заявіў, што Telegram супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі ўжо 6 гадоў4

Не квадроберамі адзінымі. Нефармалы 2000-х расказалі, чаму было небяспечна станавіцца эма і як з'яданне корму з сабачай міскі дапамагае інтравертам2

Наколькі рэалістычны прагноз эканамічнага развіцця Беларусі на 2025 год? Адказвае эканаміст5

Украінцы, якія бягуць ад мабілізацыі, плацяць тысячы даляраў, каб перасекчы мяжу з Беларуссю6

Ці выдасць суд у Гаазе пастанову аб арышце Лукашэнкі і як гэта паўплывае на яго палітыку і атачэнне? Разважае Фрыдман15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гайдукевіч рэкамендаваў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»11

Гайдукевіч рэкамендаваў беларусам, якія не здзяйснялі злачынстваў, «адседзець і жыць далей»

Галоўнае
Усе навіны →