Па ТБ паказалі мужчыну, якога называюць сябрам магілёўца, што адбіваўся нажом ад супрацоўнікаў ГУБАЗіК
Затрыманага мужчыну паказалі ў вячэрнім выпуску навін на дзяржаўным тэлеканале АНТ. Па словах аўтараў сюжэту, у яго дома нібыта знайшлі агнястрэльныя патроны і літаратуру, «як саматужным метадам зрабіць пісталет Сцечкіна».
Аўтар сюжэту Ігар Тур паведаміў, што магілёўца Аляксандра Кандрычына, які 23 верасня адбіваўся ад сілавікоў нажом, яны перад тым нібыта вельмі доўга «вялі».
Гэта супярэчыць ранейшай версіі сілавікоў, якія нібыта ўступілі ў кантакт з Кандрычыным выпадкова, апазнаўшы яго як «датычнага да экстрэмісцкай дзейнасці».
Каментары
Усе яны не прыбылі па выкліку, а ўжо прысутнічалі адразу. У складзе групы па затрыманні.
Цэлыя групы сілавікоў палююць на простых беларусаў прама на вуліцах гарадоў і вёсак.