Грамадства2727

Лукашэнка намякнуў, што гатовы гаварыць з палякамі

Аляксандр Лукашэнка сёння падчас наведвання Мінскага раёна зрабіў некалькі заяў, у тым ліку і пракаментаваў вынікі парламенцкіх выбараў у Польшчы.

Аляксандр Лукашэнка ў Мінскім раёне 27 кастрычніка

Аляксандр Лукашэнка ў сваіх выказваннях трымаўся агульнай канвы ўстановак расійскай прапаганды. Але ў частцы, прысвечанай адносінам з суседзямі і Захадам, у яго заявах чыталася гатоўнасць аднавіць размовы.

«Малайцы палякі. Вось я гэтага варыянту не чакаў. Яны проста не сталі ў гэтую гульню з гэтымі апісанымі «пісаўцамі» гуляць (кіроўная партыя «Закон і справядлівасць» (PiS), якая страціла большасць у парламенце. — НН), — казаў Лукашэнка. — Ну палякі, я вось хвалю народ Польшчы. Малайцы! Яны ўцерлі ім нос. І апазіцыю да ўлады фактычна прывялі. Ужо Польшча будзе не тая. Няхай гэта не нашы людзі там [ва ўладзе], не настроеныя з намі размаўляць, але гэта іншыя людзі (тут і далей цытаты паводле БелТА. — НН)», — сказаў Лукашэнка.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка працягвае прапагандысцкую гульню вакол нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўропу праз Беларусь.

«Не Лукашэнка гэтых мігрантаў туды цягнуў, а яны, бо яны на гэтым зарабляюць».

Ëн таксама працягваў крытыкаваць улады Літвы і Латвіі.

«Літоўцы, латышы — нармальныя людзі. Не пашанцавала з кіраўнікамі, што тут казаць. Але гэта іх праблема. Я думаю, што літоўцы, латышы найбліжэйшым часам на выбарах і гэтую праблему вырашаць».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што беларусы не хочуць ваяваць.

«Паціскаем рукі і будзем паціскаць тым, хто хоча жыць з намі ў міры. Мы ваяваць не хочам. Вы ведаеце, мы можам адказаць. У нас ёсць чым адказаць як ніколі», — сказаў Лукашэнка.

«Але мы не хочам ваяваць. Бо гэты адказ дорага нам абыдзецца. Трэба разумець: у выпадку сутыкнення людзі загінуць і з таго, і з другога боку. Таму мы ваяваць не хочам, мы хочам жыць мірна», — заключыў Аляксандр Лукашэнка.

На выбарах у Польшчы, што прайшлі 15 кастрычніка, кіроўная кансерватыўна-нацыяналістычная партыя «Закон і справядлівасць» (PiS), якая была ва ўладзе з 2015 года, заняла першае месца, але большасць галасоў сабралі апазіцыйная кааліцыя ў складзе ліберальна-кансерватыўнай «Грамадзянскай кааліцыі», цэнтрыстаў «Трэцяга шляху» і «Лявіцы». Як чакаецца, яны і сфармуюць урад, гэта адбудзецца да канца года.

Адносіны прарасійскай Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі з Польшчай, Літвой і Латвіяй, як і Украінай, вельмі кепскія. Яны сапсаваліся пасля 2020 года, калі Мінск распачаў антызаходнюю і антыеўрапейскую кампанію, каб пераключыць увагу грамадства пасля сфальсіфікаваных выбараў. Яны пагоршалі яшчэ больш пасля прымусовай пасадкі лайнера «Раянэйр» у маі 2021 года. Пасля была спроба гнаць нелегальных мігрантаў на мяжу, што Польшча і Літва расцанілі як гібрыдную атаку. Акрамя таго, былі разгромленыя арганізацыі нацыянальных меншасцяў і арыштаваныя польскія актывісты. У Беларусі таксама нарасталі рэпрэсіі, якія ішлі ў пары з ашалелай антызаходняй, антыпольскай і антыўкраінскай прапагандай. Пасля ж таго, як з тэрыторыі Беларусі і пры падтрымцы Мінска Расія напала на Украіну, яны ўвогуле звяліся да мінімуму.

Каментары27

  • Шлапты
    27.10.2023
    Мы тожэ покуль намікаем. Яўка с павіннай заменіць урачыстае пахаваньне ў ядзерным магільніку на звычайны цьвітар для асоб, якія ўнесьлі ўнёсак за захаваньне Незалежнасьці паблізу Курапатаў. Ды і Коленьке залішняя доза стронцыя пры наведваньну на Радаўніцу пахаваньня гаварашчай галавы дадасьць трохі розуму
  • Мора
    27.10.2023
    А палякі з ім?
  • свой
    27.10.2023
    Каб хто сказаў дзеду, што да ўлады прыйшлі як раз больш праеўрапейскія сілы.

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі13

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзвярнога майстра з Калінкавічаў будуць судзіць па 4 палітычных артыкулах. У сацсетках ён хваліць Пуціна і Кадырава7

Маршруткі ў Мінску падаражэюць на 20 працэнтаў?2

«Я еў велізарныя сэндвічы з крэветкамі за адным сталом з КДБ». Столтэнберг распавёў, як у 1991 годзе спрабаваў завербаваць савецкага агента

Беларуска здае патэльні назад у крамы праз год пасля карыстання8

У Мінску з'явіцца перасадка на чацвёртую лінію метро: да яе прыйдзецца ісці амаль 300 метраў

Беларускі расказалі, колькі атрымліваюць аліментаў на дзяцей9

Эмінем стане дзедам

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі13

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →