Свет3838

Апазіцыя перамагае на выбарах у Польшчы — экзіт-пол 

У Польшчы завяршыліся парламенцкія выбары і агульнанацыянальны рэферэндум. З закрыццём участкаў з'явіліся першыя вынікі экзіт-пола сацыялагічнай службы IPSOS. 

Дональд Туск, лідар Грамадзянскай кааліцыі, можа зноў стаць прэм'ер-міністрам Польшчы пасля выбараў 15 кастрычніка 2023 года. Фота: AP Photo / Petr David Josek

Кансерватыўна-нацыяналістычная партыя «Закон і справядлівасць» (PiS), якая была ва ўладзе з 2015 года, набірае 36,8%.

Ліберальная «Грамадзянская кааліцыя» на чале з колішнім прэм’ерам Польшчы Дональдам Тускам набірае 31,6%. 

«Трэці шлях» — аб’яднанне «Польшчы 2050» экс-кандыдата ў прэзідэнты Шымона Галоўні і Польскай сялянскай партыі — 13%.

«Лявіца» — 8,6%.

Еўраскептычная і антыўкраінская партыя «Канфедэрацыя» збірае 6,2% 

Калі рэальныя вынікі выбараў супадуць з вынікамі экзіт-пола, урад створыць кааліцыя лібералаў, «Трэцяга шляху» і «Лявіцы».

Перадвыбарная барацьба была гарачай, і грамадства мабілізавалася. Колькасць людзей, якая галасавала, была рэкорднай для Польшчы (там на выбары ніхто не заганяе) — 73%.

Каментары38

  • КотКА
    15.10.2023
    "PIS - Prawo i sprawedliwość" - "Права і справядлівасць"
  • Shoonya
    15.10.2023
    Ну што ж, спачуваем беларускім мігрантам)
  • Бобр
    15.10.2023
    Рано делать выводы. Третий путь хорошо банкует. Если Туск не поделиться портфелями, то ПиС нуждается в них

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

Тамара Эйдэльман выпусціла першую лекцыю па гісторыі Беларусі. Пачалося з непрыемнага казусу38

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

Нефтыда, Эма Авіталь, Даніэль Джыдэна, Леброн. Якія незвычайныя і крэатыўныя імёны давалі мінчукі ў мінулым годзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →