Грамадства2525

Аб'яднаны пераходны кабінет адказаў на словы Наўседы, што Беларусь — расійская губерня

Аб'яднаны пераходны кабінет адказаў на словы прэзідэнта Літвы, які ўчора перад самітам НАТА назваў Беларусь расійскай губерняй. У АПК лічаць, што такая трактоўка яшчэ больш садзейнічае ізаляцыі краіны і народа.

Аб'яднаны пераходны кабінет. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«Аб’яднаны пераходны кабінет лічыць, што такая трактоўка стварае памылковае ўспрыманне Беларусі ў свеце і спрыяе яшчэ большай ізаляцыі нашай краіны і нашага народа. Беларусь — гэта не губерня Расіі, і беларускі народ не дазволіць ёй такой стаць», — гаворыцца ў заяве АПК.

Кабінет пагаджаецца, што Беларусь як дзяржава сапраўды страчвае свой суверэнітэт праз паглыбленне залежнасці ад Расіі. Да гэтага вядуць злачынныя дзеянні расійскага кіраўніцтва і марыянеткавага рэжыму Лукашэнкі. Аднак адбываецца гэта насуперак волі беларускага народа, яго імкненню да незалежнасці і свабоды.

«Абсалютная большасць беларусаў выступае за незалежнасць Рэспублікі Беларусь, супраць уступлення Беларусі ў склад Расійскай Федэрацыі, гэтаксама як і супраць удзелу ў развязанай пры падтрымцы нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі агрэсіі супраць Украіны. На працягу ўсёй сваёй гісторыі беларусы змагаліся і цяпер мужна змагаюцца за свабоду і незалежнасць сваёй краіны і дапамагаюць Украіне дамагчыся перамогі над Расіяй», — гаворыцца ў заяве АПК.

Аб’яднаны пераходны кабінет вітае заяву лідараў Літвы, Польшчы і Латвіі да генеральнага сакратара НАТА, у якой сцвярджаецца, што беларускі народ мае патрэбу ў падтрымцы. Дэмакратычная, вольная, незалежная, еўрапейская Беларусь важная для Альянсу і для ўсіх нашых міжнародных партнёраў.

У сувязі з гэтым Аб’яднаны пераходны кабінет заклікае кіраўніцтва ўсіх краін — саюзніц дэмакратычнай Беларусі выступіць з заявамі ў абарону суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь. Неабходна асудзіць дзеянні Расіі па падрыве беларускага суверэнітэту і прыцягнуць яе кіраўніцтва да адказнасці.

АПК заклікае краіны-партнёры практычнымі захадамі падтрымаць беларускі народ у ягоным супраціве дыктатуры і супрацьдзейнічаць спробам інкарпарацыі нашай краіны з боку Расіі.

Каментары25

  • Кацап
    12.07.2023
    Может стоит нагадаць товарищу Неуседе его красно синее(в цвет красно синей тряпки литовской СССР) абсолютно осознанное прошлое?
  • Какс Морж
    12.07.2023
    "У сувязі з гэтым Аб’яднаны пераходны кабінет заклікае кіраўніцтва ўсіх краін — саюзніц дэмакратычнай Беларусі выступіць з заявамі ў абарону суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь."
    Самі акрамя заяў нічога ня робяць, яшчэ і ад другіх патрабуюць балбатнёй займацца. Увогуле які сэнс знаходжання на саміце НАТА Ціханоўскай, калі не прасіць зброі і інструктараў для беларусаў, знаходзячыся на тэрыторыі краін НАТА?
  • Відавочны факт
    12.07.2023
    Беларусь пачала страчваць свой суверэнітэт яшчэ ў 1995 але найбольш гэты працэс разгарнуўся ў 2021 дзякуючы санкцыям.

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс5

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Усе навіны →
Усе навіны

У «Байсоле» расказалі пра апошнюю хвалю масавых затрыманняў і параілі, што рабіць людзям у зоне рызыкі5

У Вільні зноў з'явіўся антыбеларускі надпіс на дзвярах беларускай установы ФОТА11

У Ізраілі звольнілі міністра абароны, які лічыўся памяркоўным

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»4

Сабаленка гарантавала сабе першы радок сусветнага рэйтынгу па выніках года3

Мінская дызайнерка расказала, як яе зачараваў, а пасля падмануў былы муж і тата двайнят9

Сацыял-дэмакраты паведамілі пра затрыманні сярод сваіх сяброў

У Смаленску хлопца без галавы прызналі прыдатным да вайсковай службы9

Армянскі каньяк пройдзе рэбрэндынг і стане брэндзі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс5

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс

Галоўнае
Усе навіны →