Эканоміка

Украіна ўвяла санкцыі супраць 16 беларускіх прадпрыемстваў і адной прафсаюзнай ячэйкі

Украіна ўвяла санкцыі супраць 176 фізічных асоб і 200 расійскіх і беларускіх абаронных прадпрыемстваў, спісы якіх апублікавала прэс-служба прэзідэнта Украіны. З Беларусі пад гэтыя санкцыі трапілі 16 прадпрыемстваў і чамусьці адна першасная ячэйка афіцыйнага прафсаюза.

Адно з прадпрыемстваў, якое патрапіла пад санкцыі, — «Гомсельмаш». Фота: gomselmash.by

Беларуская частка спіса падсанкцыйных прадпрыемстваў наступная:

  • ААТ «Гомельскі радыёзавод»;
  • ААТ «Пеленг»;
  • Навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-тэхнічны цэнтр» ЛЭМТ «БелОМА»;
  • ААТ «Магілёўскі металургічны завод»;
  • ААТ «Беларускі металургічны завод — кіраўнічая кампанія холдынга «Беларуская металургічная кампанія»;
  • ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод»;
  • ААТ «БелАЗ» — кіраўнічая кампанія холдынга «БелАЗ-ХОЛДЫНГ»;
  • ААТ «БелАЗ-Сэрвіс»;
  • ААТ «Старадарожскі механічны завод»;
  • ААТ «Кузлітмаш»;
  • ААТ «Кранавы завод»;
  • СЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод»;
  • ААТ «Гомсельмаш»;
  • ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў»;
  • ААТ «Канструктарскае бюро «Дысплей»;
  • першасная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А. В. Рамана».

Санкцыі ўведзеныя тэрмінам на 10 гадоў.

Раней, у студзені 2023 года, Украіна ўжо ўводзіла санкцыі, абмежаванні па якіх закранулі «Беларуськалій», Беларускую чыгунку, ААТ «Гомельскі хімічны завод», Белгазпрамбанк і іншыя буйныя кампаніі.

Акрамя таго, сёння Украіна выйшла з Мемарандума аб супрацоўніцтве ў ахове дзяржаўных межаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны, падпісанага ў 1994 годзе.

Каментары

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →